Лугвен (князь літоўскі)

князь літоўскі, сваяк Міндоўга

Лугвен, Лугвень, Лонгвін (сяр. 13 ст.) — князь літоўскі, пляменнік (сын сястры) Міндоўга[1]. А. Шаланда з нейкай прычыны называе яго шурынам (братам жонкі), а на генеалагічнай схеме паказвае зяцем (мужам сястры) Міндоўга[2].

Лугвен
 
Нараджэнне XIII стагоддзе
Смерць XIII стагоддзе

БіяграфіяПравіць

Паводле В. Насевіча, Лунгвен меў уласную дружыну з 500 ваяроў і двор-замак з чэляддзю[3]. Двор, магчыма, знаходзіўся на Лінкмяніскім гарадзішчы[4].

Упершыню (Лековнии, Лонъкогвенъ) згадваецца Галіцка-Валынскім летапісам пад 1244 годам, калі паваяваў ваколіцы Мельніцы — адступаючы са здабычай праз Пінскае княства, нягледзячы на папярэджанне ад пінскага кн. Міхаіла, атрад Лугвеня быў разбіты пагоняй галіцка-валынскіх князёў паблізу Пінска, сам Лугвен уцёк паранены.[2]

Паводле Лівонскай старэйшай рыфмаванай хронікі, напэўна, гэтую паразу выкарысталі тры браты, літоўскія баяры або князькі Тушэ, Мільгерын і Гінгейка, якія дамовіліся з лівонскімі немцамі, захапілі Лугвеня разам з сям’ёй і адвезлі ў Рыгу[2]. Пры спробе вызваліць Лугвеня на шляху ў Лівонію загінуў яго малодшы брат[5][2].

Урэшце Лугвен (Lengewin) быў выкуплены «сябрамі» за 500 паўмарак[1].

У 1247 годзе напаў на Вендэнскае комтурства, перамог бараніўшы яго ордэнскі атрад з 500 чалавек, у баі загінуў вендэнскі комтур і 8 братоў-рыцараў.[6]

Згадваецца як сведка (Langwinus sororius noster — Лугвен сестрын наш) у магчыма падробленай грамаце Міндоўга ад 1260 года.[2]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Петраускас Р. Правящий род и знать: к вопросу о предпосылках формирования Литовского государства // Studia Slavica et Balcanica Petropolitana. Петербургские славянские и балканские исследования. — 2012. — № 1. — С.108.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Шаланда А. Баярства Міндоўга: склад і паходжанне // Герольд Litherland. — № 1-2 (9-10). — Горадня, 2003. Год ІІІ. — С. 16.
  3. Насевіч В. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. — Мн.: Полымя, 1993. — 160 с. — С. 45.
  4. Varakauskas, Rokas. Lengvenis //  Lietuvos valdovai (XIII—XVIII a.): enciklopedinis žinynas. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. — ISBN 5-420-01535-8. — P. 22.
  5. Totoraitis, Jonas. Die Litauer unter dem König Mindowe bis zum Jahre 1263. -- Universitʹe de Fribourg, 1905. -- OCLC 9813155 -- P. 60.
  6. Gudavičius, Edvardas. Mindaugas. -- Vilnius: Žara, 1998. — ISBN 9986-34-020-9 — С. 207—209.

ЛітаратураПравіць

  • Шаланда А. Баярства Міндоўга: склад і паходжанне // ГЕРОЛЬД LITHERLAND № 1-2 (9-10). Год ІІІ. — Горадня, 2003. — С. 15-16.