Лужайнік

род раслін

Лужайнік[3] (Limosella) — род двухдольных кветкавых раслін, уключаны ў сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae).

Лужайнік

Лужайнік вадзяны (Limosella aquatica)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Limosella Lindern ex L., 1753

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  33205
NCBI  225017
EOL  60104
GRIN  g:6850
IPNI  37777-1

Назва правіць

Навуковая назва роду — Limosella — была ўпершыню ўжыта ў 1728 годзе франка-нямецкім батанікам Францам фон Бальтазарам Ліндэрнам  (руск.) (1682—1755). Яна паходзіць ад лац.: limosus — «багністы, брудны», што ставіцца да звычайных месцаў вырастання тыпавога віду роду. У 1753 Карл Ліней пераняў гэту назву ў Species plantarum.

Батанічнае апісанне правіць

Род аб’ядноўвае невялікія аднагадовыя, радзей шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы кароткія, мала развітыя, чатырохрабрыстыя. Лісце сабрана ў прыкаранёвую разетку, радзей чарговае на сцябле, з не заўсёды выразнымі хвосцікамі, у абрысе лінейнае, ланцэтападобнае або даўгавата-яйкападобнае, з суцэльным краем.

Кветкі размешчаны на прыкметных кветаножках. Чашачка звычайна падзелена на 5 долей, званочкавая. Вяночак бледны, белы або бялёсы, з ружавата-ліловымі або сінімі плямкамі ў трубцы. Тычынкі ў колькасці чатырох (зрэдку сустракаюцца асобнікі з двума тычынкамі). Завязь шарападобнай або яйкападобнай формы.

Плод — прытупленая каробачка з вялікай колькасцю насення з сеткаватай паверхняй.

Арэал правіць

Нягледзячы на невялікі лік відаў, род Лужайнік мае шырокі арэал — яго прадстаўнікі вядомыя ў Еўропе, Азіі, Паўночнай Амерыцы, Аўстраліі.

Таксанамія правіць

  яшчэ 22 сямейства
(па Сістэме APG III)
 
      каля 15 відаў
  парадак Ясноткакветныя     род Лужайнік  
           
  аддзел Кветкавыя, або Пакрытанасенныя     сямейства Залознікавыя    
         
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін
(па Сістэме APG III)
  яшчэ больш 85 родаў  
     

Сінонімы правіць

Віды правіць

Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, род уключае 11 відаў[4]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 75. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Limosella (англ.). The Plant List. Version 1.1. (16 красавіка 2013). Праверана 29 снежня 2016.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць