Лужкоўскі сельсавет (Шаркаўшчынскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Лужко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Лужкі.

Лужкоўскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Шаркаўшчынскі раён
Уключае 55 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Лужкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 2 371
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пліскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Верацейскага сельсавета[1]. 21 кастрычніка 1959 года ў склад сельсавета з Сцефанполлеўскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Венсанполле, Красная Гара, Латышы, Лебядзінец, Мамонаўка, Мішальмонты, Пнёва і Саўлукі)[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мёрскага раёна. 18 сакавіка 1963 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дворнаўскага сельсавета[3]. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе Шаркаўшчынскага раёна.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2371 чалавек[4], з іх 93,9 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 1,7 % — палякі[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.