Лузітаны (лац. Lusitani) — старажытнае племя індаеўрапейскага паходжання, якое насяляла паўднёвы захад Пірэнейскага паўвострава, па адной з версій з 6 стагоддзя да н.э., па іншай — з пачатку I тыс. да н.э. У 61 г. да н.э. былі захоплены Рымскай імперыяй. Каля 15 г. да н.э. тэрыторыя іх пасялення атрымала назву правінцыі Лузітанія. Сучасныя партугальцы лічаць лузітан сваімі продкамі.

Насельніцтва Іберыі каля 300 г. да н.э.

Іх мова — лузітанская — адносіцца да індаеўрапейскіх моў, аднак яе прыналежнасць да кельцкай галіны, у адрозненне ад суседняй мовы кельтыбераў, выклікае сумненні, з прычыны таго, што ў лузітанскай маецца шэраг нехарактэрных для кельтаў збліжэнняў з італійскімі мовамі.

Лузітанская лунула

Меркавана лузітаны прыйшлі з Альпаў, аднак сярод гісторыкаў і археолагаў вядуцца спрэчкі пра іх этнічнае паходжанне. Некаторыя сучасныя вучоныя мяркуюць, што яны былі карэнным народам гэтай вобласці і першапачаткова былі падпарадкаваны кельтам (меркаванне заснавана на сведчанні Страбона, які выводзіў лузітанаў ад кантабраў).

Існуе меркаванне, што лузітаны з'яўляюцца групай плямёнаў кельцкага паходжання, звязанай з лузонамі, якія насялялі ўсход Пірэнейскага паўвострава. Шмат хто разглядае лузітан як карэннае іберыйскае племя, якое з'явілася ў выніку міжплемянных шлюбаў.

Першай занятай лузітанамі вобласцю была, як відаць, даліна ракі Дуэра і правінцыя Бейра Алта. Пасля перамогі над кельтамі і іншымі суседнімі плямёнамі арэал іх пражывання аж да прыбыцця рымлян даходзіў да тэрыторыі Эстрэмадуры.

Першапачаткова правінцыя Лузітанія ўключала таксама тэрыторыі Астурыі і Галісіі.

ЛітаратураПравіць

  • Pérez Vilatela, Luciano: Lusitania: historia y etnología, Real Academia de la Historia, Madrid, España, 2000. ISBN 84-89512-68-X.

СпасылкіПравіць