Лукомер

вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Лукамір)

Луко́мер[1] (трансліт.: Lukomier, руск.: Лукомер) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малецкага сельсавета. Размешчана за 26 км ад Бярозы, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Вёска
Лукомер
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 142 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Паштовыя індэксы
225204
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208820036
Лукомер на карце Беларусі ±
Лукомер (Беларусь)
Лукомер
Лукомер (Брэсцкая вобласць)
Лукомер

Назва правіць

Назва адыменная, ад двухасноўнага балцка-літоўскага імя Luk-mer'as. У літоўскай антрапаніміі вядомыя адпаведныя іменныя асновы Luk- i Mer-.

Гісторыя правіць

Вядома пад назвай Лукомер у 1563 годзе ў Дабучынскай воласці Кобрынскай эканоміі, у абшары двара Блудзенскага і войтаўства Кабацкага. У 1716 годзе ў складзе войтаўства Блудзенскага Блудзенскага староства.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1856 годзе ў Малечы і Лукомеры памешчыку Іосіфу Здзітоўскаму належалі 387 рэвізскіх душ, у вёсцы жыў 1 вольны жыхар. У 1864 годзе ў Малецкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. У 1865 годзе маёнтак пад назвай Лукомеж за ўдзел гаспадара Аляксандра Жукоўскага ў паўстанні падлягаў абавязковаму продажу з таргоў. У той час у маёнтку знаходзілася карчма, цагельны завод, кузня, памешчыку належалі 188 дзесяцін пашы, 86 дзесяцін сенакоснай, 4 дзесяцін сядзібнай зямлі. У 1890 годзе вёска і маёнтак Лукомер, памешчыцы Соф'і Здзіхоўскай належалі 346 дзесяцін. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы дзейнічалі дзейнічалі хлебазапасны магазін і кузня. Маёнтак (запісаны як Лукомір) ва ўладанні Соф'і Грамніцкай, таксама былая карчма ў яе ж уладанні.

З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Малевіцкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Лукамірскага сельсавета Пружанскага раёна.

У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі ў вёсцы 4 жыхароў, на фронце загінулі 19 воінаў-землякоў.

16 ліпеня 1954 года Лукамірскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Малецкага сельсавета. З 1960 года ў Бярозаўскім раёне. Паводле перапісу 1970 года ў саўгасе «Малеч» (у 1979—90 імя 60-годдзя Кампартыі Беларусі), дзейнічала пачатковая школа.

Планіроўка правіць

Планіровачна складаецца з двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, якую ў паўночнай частцы перасякае з поўначы на поўдзень кароткая вуліца, ад гэтага скрыжавання на ўсход адыходзіць кароткі правулак.

Насельніцтва правіць

Славутасці правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць