Лукасаўскі прафесар матэматыкі

Лукасаўскі прафесар матэматыкі (англ.: Lucasian Professor of Mathematics) — імянная прафесура ў Кембрыджскім універсітэце.

Адна з самых прэстыжных акадэмічных пасад у свеце. Заснавана ў 1663 годзе прападобным Лукасам Генры (1610—1663), англійскім святаром і палітыкам, выпускніком Кембрыджскага ўніверсітэта, членам парламента ў 1640—1648 гадах. Афіцыйна зацверджана ўказам караля Карла II 18 студзеня 1664 года.

Лукас Генры завяшчаў Кембрыджскаму ўніверсітэту сваю бібліятэку (4 тыс. кніг) і зямлю, якая давала даход у 100 фунтаў у год, для фінансавання пасады прафесара матэматыкі.

Спіс Лукасаўскіх прафесараў правіць

 
Ісаак Ньютан

п/п
Год
абранні
Вучоны Спецыялізацыя
1. 1663 Ісаак Барау Матэматыка
2. 1669 Ісаак Ньютан Матэматыка і фізіка
3. 1702 Уільям Уістан Матэматыка
4. 1711 Нікалас Сандэрсан Матэматыка
5. 1739 Джон Колсан Матэматыка
6. 1760 Эдуард Уорынг Матэматыка
7. 1798 Ісаак Мілнер Матэматыка і хімія
8. 1820 Роберт Вудхаўз Матэматыка
9. 1822 Томас Тёртан Матэматыка
10. 1826 Джордж Бідэль Эйры Астраномія
11. 1828 Чарлз Бэбідж Матэматыкі і вылічальная тэхніка
12. 1839 Джошуа Кінг Матэматыка
13. 1849 Джордж Габрыэль Стокс Фізіка і механіка
14. 1903 Джозеф Лармар Фізіка
15. 1932 Поль Адрыен Марыс Дзірак Фізіка
16. 1969 Джэймс Лайтхіл Механіка
17. 1979 Стывен Уільям Хокінг Тэарэтычная фізіка і касмалогія
18. 2009 Майкл Грын Тэарэтычная фізіка


Спасылкі правіць