Лука Модрыч

харвацкі футбаліст

Лука Модрыч (харв.: Luka Modrić; нар. 9 верасня 1985, Задар, Югаславія) — харвацкі футбаліст, паўабаронца іспанскага клуба «Рэал Мадрыд» і нацыянальнай зборнай Харватыі.

Футбол
Лука Модрыч
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 9 верасня 1985(1985-09-09)[1][2][…] (38 гадоў)
Грамадзянства  Харватыя
Рост 174 см
Вага 65 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Іспанія Рэал Мадрыд
Нумар 10
Маладзёжныя клубы
1996—2001 Харватыя Задар
2001—2002 Харватыя Дынама (Заграб)
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2008 Харватыя Дынама (Заграб) 94 (27)
2003—2004   Боснія і Герцагавіна Зрыньскі (Мостар) 22 (8)
2004—2005   Харватыя Інтэр (Запрэшыч) 18 (4)
2008—2012 Англія Тотэнхэм Хотспур 127 (13)
2012— Іспанія Рэал Мадрыд 307 (25)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001 Харватыя Харватыя (да 15) 2 (0)
2001 Харватыя Харватыя (да 17) 2 (0)
2001 Харватыя Харватыя (да 18) 7 (0)
2003—2004 Харватыя Харватыя (да 19) 18 (1)
2004—2005 Харватыя Харватыя (да 21) 15 (2)
2006— Харватыя Харватыя 162 (23)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Срэбра Расія 2018
Бронза Катар 2022
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 снежня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 снежня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 2018 годзе быў прызнаны найлепшым іграком чэмпіянату свету ў Расіі, атрымаў званні футбаліста года па версіі ФІФА, найлепшага футбаліста сезона па версіі УЕФА і «Залаты мяч» France Football.

Біяграфія правіць

У 2002 годзе, ва ўзросце 16 гадоў Лука Модрыч падпісаў кантракт з заграбскім «Дынама», але, правёўшы адзін сезон за моладзевы склад, быў аддадзены ў арэнду клуба баснійскіх харватаў «Зрыньскі» з Мостара, дзе ён хутка паказаў свой патэнцыял, стаўшы найлепшым іграком года ў баснійскай Прэм’ер-лізе, пры тым, што тады яму было ўсяго 18 гадоў. У наступным годзе ён быў зноў аддадзены ў арэнду, на гэты раз харвацкаму «Інтэру» з горада Запрэшыч, дзе ён атрымаў званне «футбольная надзея Харватыі». Вярнуўшыся ў «Дынама» ў 2005 годзе Модрыч падоўжыў свой кантракт да 2015 года.

26 красавіка 2008 года Модрыч падпісаў папярэдняе пагадненне з англійскім клубам «Тотэнхэм», згодна з якім ігрок павінен прайсці медыцынскае абследаванне і атрымаць дазвол на працу ў Вялікабрытаніі. Асноўны кантракт разлічаны на 6 гадоў, сума трансферу склала £16,5 млн, гэта рэкордная трансферная выплата клуба, пасля куплі Дарэна Бента ў 2007 годзе.

Улетку 2011 года з’явілася інфармацыя аб зацікаўленасці ў паслугах Модрыча кіраўніцтва лонданскага «Чэлсі», але «Тотэнхэм» адмовіўся прадаваць іграка ў «Чэлсі» за 30 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[4]. Узімку 2012 года з’явілася інфармацыя аб зацікаўленасці ў паслугах Модрыча кіраўніцтва «Манчэстэр Юнайтэд», якія прапануюць за хаўбека 50 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў.

27 жніўня 2012 года Модрыч падпісаў кантракт з мадрыдскім «Рэалам» тэрмінам на пяць гадоў. Іспанскі клуб заплаціў 35 млн фунтаў стэрлінгаў за трансфер харвата.

У 2018 годзе Лука Модрыч прызнаны найлепшым іграком планеты па версіі ФІФА. У гэтым годзе ён выйграў з «Рэалам» Лігу чэмпіёнаў і ў складзе зборнай Харватыі стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету ў Расіі. 3 снежня 2018 года Лука Модрыч атрымаў «Залаты мяч» — прыз найлепшаму футбалісту года па версіі штотыднёвіка France Football.

Дасягненні правіць

  «Дынама»:

  «Рэал»:

  Харватыя:

Зноскі

  1. LUKA MODRIC // Argentine Soccer Database
  2. Luka Modrić // FBref.com
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 верасня 2022.
  4. Новости на ФНК: Челси заинтересован в услугах Модрича. football.kulichki.net

Спасылкі правіць

 
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Лука Модрыч