Лукені луа Німі

Лукені луа Німі (Lukeni lua Nimi, або Ntinu Nimi a Lukeni; меркавана 13801420 гг.) — легендарны заснавальнік Каралеўства Конга, першы маніконга.

Лукені луа Німі
Lukeni lua Nimi
маніконга Каралеўства Конга
меркавана 1380 — меркавана 1420
Нараджэнне XIV стагоддзе
Смерць 1420
Мбанза-Конга
Род Kilukeni[d]
Дзеці Нкуву а Нтыну[d]
Дзейнасць манарх

Згодна паведамленням еўрапейскіх місіянераў XVI - XVIII стст., Лукені луа Німі нарадзіўся ў вобласці Мпембаказі ў міжрэччы Конга і Лувуа. Пазней міжрэчча часцяком называлі "маці манархаў Конга". У паданнях Лукені луа Німі малюецца то правадыром атрада воінаў, то рамеснікам, што меў вялікі аўтарытэт сярод суайчыннікаў і судзіў спрэчкі. Яму прыпісваецца заваяванне буйной вобласці ўздоўж ракі Конга (пазней трансфармавана ў правінцыю Нсунды).

Лукені луа Німі ажаніўся з дачкой Мані Кабунга, правадыра і вярхоўнага святара вобласці Мпемба. Гэта дало яму магчымасць абвясціць свой род каралеўскім (улада перадавалася толькі па лініі маці). Лукені луа Німі заснаваў горад Мбанза-Конга і стварыў першыя законы.

ЛітаратураПравіць