Лукомльскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Луко́мльскі сельсавет[1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Лукомль.

Лукомльскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чашніцкі раён
Уключае 29 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Лукомль
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 211
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чарэйскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чарэйскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Чашніцкага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 10 мая 1958 года ў склад сельсавета з Чарэйскага сельсавета пералічаны 6 населеных пунктаў (Багатыр, Вал, Дудары, Новыя Лаўкі, Старыя Лаўкі і Стражэвічы)[2]. 1 красавіка 1960 года ў склад Пачаевіцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Граеўшчына, Карнілаўка, Кругліца, Паршчэўшчына, Ротніца і Рудніца)[3]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Бешанковіцкага раёна[4]. 17 ліпеня 1964 года ў склад сельсавета з Пачаевіцкага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў (Барок, Восава, Граеўшчына, Жучкі, Зялезькі, Камянец, Карнілаўка, Кругліца, Мялешкавічы, Паршчэўшчына, Ротніца, Рудніца і Слабодка)[5]. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе адноўленага Чашніцкага раёна. 3 ліпеня 1970 года ў склад Антапольскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Барок, Камянец, Мялешкавічы і Слабодка)[6]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Лукомльскага сельсавета 28 населеных пунктаў[7]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чарэйскага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Белая Царква, Болюта, Бярозкі, Гара, Канстанцінава, Навазёмава і Чарэя), у склад Антапольскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Восава і Жучкі)[8].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1797 чалавек[9], з іх 95,1 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 0,4 % — украінцы[10]; паводле перапісу 2019 года — 1211 чалавек[11].

Населеныя пункты правіць

  • 1 студзеня 1947 года — 18
  • 1 студзеня 1974 года — 28[7]

Крыніцы правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU). С. 52
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 мая 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 5.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 9.
  4. Пагаспадарчыя кнігі па Чашніцкаму раёну за 1944—1966 гг. (руск.)
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
  6. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 91287).
  7. а б Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 64. — 248 с. — 10 000 экз.
  8. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  11. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — С. 152, 166. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
  • Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года.. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — С. 75. — 300 с. — 10 000 экз.