Луко́мскае возера — возера ў Беларусі, у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула.

Лукомскае
Лукомальскае возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 164,5 м
Даўжыня 10,4 км
Шырыня 6,5 км
Плошча 36,42 км²
Аб’ём 0,243 км³
Даўжыня берагавой лініі 36,4 км
Найбольшая глыбіня 11,5 м
Гідралогія
Салёнасць 0,195—0,250 ‰
Басейн
Плошча вадазбору 179 км²
Упадаюць рака Цытранка, ручаі
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Лукомскае (Беларусь)
Лукомскае
Лукомскае
Лукомскае (Віцебская вобласць)
Лукомскае
Лукомскае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча паверхні 36,7 км², даўжыня 35 км, найбольшая глыбіня — 11,5 м, сярэдняя — 6,6 м.

Назва ад старажытнага слова «лука», што значыць выгін, круты паварот ракі, нізкі ці лясісты мыс.

Возера ледавіковага паходжання, запруднага тыпу. Катлавіна выцягнута мерыдыяльна. Даўжыня берагавой лініі 36 км. Берагі малапарэзаныя, пераважна спадзістыя, зараслі травой, хмызняком, лесам.

Дно зніжаецца да сярэдзіны, на поўначы і на паўднёва-ўсходнім напрамку знаходзяцца водмелі і астравы, якіх 5 (агульнай плошчай 0,7 км.). Літараль складзена з пясчана-ілістых, радзей з тарфяністых адкладаў. Прафундаль азёрнай чашы выслана аліўкавымі крэменязёмістымі сапрапелямі. Ваганні ўзроўню вады за год складаюць 0,44 м, найбольшыя ў 1956 годзе даходзілі да 0,79 м.

Ледастаў пачынаецца ў снежні, заканчваецца ў сярэдзіне красавіка. Сярэднямесячная тэмпература вады на паверхні ў ліпені—жніўні складае ад 17,6 да 22,7 °C. Вада насычана кіслародам.
У паўночнай частцы возера 5 астравоў агульнай плошчай каля 0,7 га (Прачыста, Рыбны, Бяздзедава, Высокі).

Возера праточнае: у яго ўпадае рака Цытранка і ручаі (у тым ліку, з возера Святое), сцёк вады праз раку Лукомку. Вадазбор узгорысты, на поўдні — плоская забалочаная нізіна.

Возера багатае рыбай. Водзяцца лешч, плотка, акунь, гусцяра, шчупак, верхаводка, сіг, сом, язь, лінь, мянтуз, карась.

Літаратура

правіць
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Геаграфія Беларусі: энцыклапедычны даведнік / рэдкал. Л. В. Казлоўская [і інш.]. — Мн., 1992.
  • Лукомскае возера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 364—365. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  • Луко́мскае возера // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 437. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Іваноў, М. Ля Лукамор’я / М. Іваноў // Беларусь. — 1984. — № 12. — С. 30—31.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 36, 41, 56. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі

правіць