Лукомская ДРЭС
Лукомская ДРЭС — цеплавая электрастанцыя (ДРЭС), размешчаная ў горадзе Новалукомль (Чашніцкі раён, Віцебская вобласць, Беларусь). З’яўляецца філіялам Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Віцебскэнерга» Беларускага дзяржаўнага энергетычнага канцэрна «Белэнерга».
Лукомская ДРЭС | |
---|---|
![]() Лукомская ДРЭС, 2009 год | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне |
![]() |
Статус | дзеючая |
Увод у эксплуатацыю | 1969 |
Электрычная магутнасць, МВт | 2 889,5 мегават |
На карце | |
![]() |
Гісторыя
правіцьБудаўніцтва станцыі было пачатае ў 1964 годзе. Восем блокаў Лукомскай ДРЭС былі ўведзеныя ў эксплуатацыю ў 1969—1974 гадах. З 2002 года на станцыі рэалізуецца праект па тэхпераўзбраенні, разлічаны да 2010 года. Праграма прац прадугледжвае замену абсталявання, якое выпрацавала свой рэсурс, у тым ліку праточнай часткі паравых турбін.
Апісанне
правіцьЯна з’яўляецца найбуйнейшай цеплавой электрастанцыяй ў Беларусі. Магутнасць Лукомскай ДРЭС — 2890 МВт (8 энергаблокаў па 300 МВт кожны, у 2014 годзе была ўведзена ў дзеянне парагазавая ўстаноўка магутнасцю 427 МВт). Лукомская ДРЭС стварае больш за 30 % усёй спажываемай у Беларусі электраэнергіі. Гадавая выпрацоўка электраэнергіі 7,5-14 млрд кВт · г. Выпрацоўка электраэнергіі складае 60 % у летні перыяд і 40 % у зімовы ад ўсёй энергасістэмы Беларусі. На ГРЭС працуе 1872 чалавекі[1].
Архітэктура
правіцьБудынкі Лукомскай ДРЭС размешчаны на ўсходнім беразе возеры Лукомскае, паблізу ад г. Новалукомль. Пабудаваны паводле праекта Рыжскага аддзялення інстытута «Цеплаэлектрапраект». Першы энергаблок уведзены ў дзеянне ў снежні 1969 г. Галоўны вытворчы корпус складаецца з трох прамавугольных у плане аб’ёмаў (машыннае, дыаэратарнае і кацельнае аддзяленні). Будынак ДРЭС вырашаны ў сучасных формах прамысловай архітэктуры. Гарызантальнае чляненне сценавых і светлавых панелей забяспечвае прастату вырашэння фасадаў і падкрэслівае каркасна-панельную структуру будынка. Да тарца галоўнага корпуса пры дапамозе пераходнай галерэі далучаны аб’ём аб’яднанага дапаможнага корпуса. У яго чатырохпавярховай частцы размешчаны службы дырэкцыі ДРЭС, бытавыя памяшканні, медпупкт і сталовая, у аднапавярховай — агульнастанцыйная хімводаачыстка, склад. электрамайстэрні, трансфарматарная і інш. 3 трубы (вышыня 250 м, дыяметр каля вусця 6,5 м) завяршаюць абёмна-прасторавую кампазіцыю комплексу, з’яўляюцца яго вертыкальнымі дамінантамі. Рэзервуары для паліва (мазут) і дапаможныя збудаванні размешчаны ў баку ад ДРЭС, каля шашы Чашнікі — Новалукомль[2].
Фота
правіцьЗноскі
- ↑ http://www.vitebsk.energo.by/
- ↑ А. А. Міцянін. 2565. Будынкі Лукомскай ДРЭС // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 365.
- А. А. Міцянін. 2565. Будынкі Лукомскай ДРЭС // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
- Лукомская ДРЭС // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 437. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лукомская ДРЭС