Лулеа
Лулеа (шведск.: Luleå, па-паўночнасаамску Luleju, па-луле-саамску Julev, фінск.: Luulaja) — горад на поўначы Швецыі, цэнтр аднайменнай камуны і найпаўночнага лену краіны — Нарботэна. Насельніцтва — 46 607 чалавек (2010, найбуйнейшы ў Нарботэне). Буйны цэнтр металургіі. Месцазнаходжанне найпаўночнага ў Швецыі тэхнічнага ўніверсітэта.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьЛулеа быў заснаваны ў XIV стагоддзі на месцы сучаснага Гамельстада (даслоўна «Старога горада»), як важнае гандлёвае мястэчка. У 1621 годзе Лулеа атрымаў гарадскія прывілеі, аднак праз узняцце глебы яго порт ужо не адпавядаў на гэты час свайму назначэнню, і ў 1649 годзе было вырашана пабудаваць Новы Лулеа, у некалькіх кіламетрах на ўсход ад Старога. Новы Лулеа меў квадратную планіроўку, якая, па большай частцы, захавалася і сёння. У 1888 годзе да Лулеа была пракладзена г.зв. Рудная чыгунка (Мальмбанан), якая злучыла яго з мястэчкам Мальмбергет — важным цэнтрам здабычы жалезнай руды. У XX стагоддзі горад расце і становіцца важным прамысловым і партовым горадам на поўначы Швецыі. У 1971 годзе ў горадзе была заснавана Вышэйшая тэхнічная школа, якая ў 1997 атрымала статус універсітэту.
Спорт
правіцьЛулеа вядомы сваімі хакейнай (Luleå Hockey) і баскетбольнымі камандамі (LF Basket Norrbotten і Northland Basket)
Славутасці
правіць- Неагатычны кафедральны сабор (канец XIX стагоддзя)
- Нарботэнскі тэатр
- Музей Нарботэна
- Гамельстад — старажытнае царкоўнае мястэчка, першапачатковае месца заснавання Лулеа, якое ўключана ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА
Вядомыя асобы
правіць- Мод Адамс — шведская актрыса
- Крыстафер Острэм — шведскі спявак
Гарады-пабрацімы
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лулеа
- lulea.se — Афіцыйны сайт