Лучай

вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Лу́чай[1] (трансліт.: Lučaj, руск.: Лучай) — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Размешчана каля возера Лучай. Насельніцтва 280 чал. (2001). Знаходзіцца за 18 км ад горада і чыгуначнай станцыі Паставы.

Вёска
Лучай
Łučaj. Лучай (21.03.2011).jpg
Касцёл Святога Тадэвуша
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
280 чалавек (2001)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2155
Аўтамабільны код
2
Лучай на карце Беларусі ±
Лучай (Беларусь)
Лучай
Лучай (Віцебская вобласць)
Лучай

ГісторыяПравіць

Першы пісьмовы ўспамін пра Лучай як уладанне Забярэзінскіх датуецца 1542. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) паселішча ўвайшло ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У кан. XVI ст. Лучай атрымаў статус мястэчка.

У розныя часы маёнтак Лучай знаходзіўся ва ўладанні Юндзілаў, Глябовічаў, Шэметаў і інш. У 1617 мясцовасць перайшла да Рудамінаў, у 1731 — да Агінскіх. У 17661776 тут збудавалі мураваны касцёл езуітаў.

 
Касцёл, фота пач. XX ст.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лучай апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Вілейскага павета Мінскай, з 1842 Віленскай губерні. Станам на 1886 у мястэчку існавалі валасная ўправа, багадзельня, заезны дом. На 1905 тут працавала народнае вучылішча і крама.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Лучай апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Пастаўскага павета Віленскага ваяводства. За польскім часам у мястэчку дзейнічала сельскагаспадарчая школа.

У 1939 годзе Лучай увайшоў у БССР, дзе ў 1941 годзе стаў цэнтрам Лучайкаўскага сельсавета Пастаўскага, потым Дунілавіцкага раёнаў. Станам на 1947 год у вёсцы было 47 гаспадарак. 27 сакавіка 1959 года Лучайкаўскі сельсавет расфарміравалі, само паселішча ўвайшло ў склад Дунілавіцкага сельсавета. 20 мая 1960 года Лучай перададзены ў Варапаеўскі пассавет[2]. На 1972 год у Лучаі працавалі 8-гадовая школа, фельчарска-акушэрскі пункт, клуб, бібліятэка, пошта, крама.

НасельніцтваПравіць

ІнфраструктураПравіць

У Лучаі працуюць базавая школа, фельчарска-акушэрскі пункт, клуб, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыяПравіць

 
Палац Мастоўскіх

СлавутасціПравіць

Страчаная спадчынаПравіць

ГалерэяПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Łuczaj // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 793.
  4. Іосіф Зямчонак. Лучай //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 404.
  5. Памяць: гіст.-дакум. хроніка Пастаўскага р-на / Рэдкал. Г.К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2001.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць