Лучана Берыа
Лучана Берыа (іт. Luciano Berio; 24 кастрычніка 1925, Імперыя — 27 мая 2003, Рым) — італьянскі кампазітар.
Лучана Берыа | |
---|---|
Род дзейнасці | кампазітар класічнай музыкі, дырыжор, педагог, музычны педагог, выкладчык універсітэта, піяніст, музыкант, кампазітар |
Дата нараджэння | 24 кастрычніка 1925[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 мая 2003[1][2][…] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | атэізм |
Жонка | Cathy Berberian[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | lucianoberio.org (італ.) (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і музыкантаў. Першыя ўрокі фартэпіяна атрымліваў у бацькі і дзеда, якія былі арганістамі. У час Другой сусветнай вайны пайшоў на фронт, дзе быў паранены ў руку ў першы ж дзень. Пасля вайны вучыўся ў Міланскай кансерваторыі ў Джуліа Чэзарэ Парыбені, Джорджа Федэрыка Гедзіні і Карла Марыі Джуліні (дырыжыраванне). Раненне рукі турбавала яго падчас ігры на фартэпіяна, і ён усё больш часу прысвячаў кампазіцыі. У 1947 годзе быў выдадзены першы яго твор — сюіта для фартэпіяна. У гэты час Берыа зарабляў сабе на хлеб, акампануючы ў вакальных класах кансерваторыі, дзе і пазнаёміўся са сваёй першай жонкай — амерыканскай сапрана Кэці Берберан.
У 1951 годзе з’ехаў у ЗША, дзе вучыўся ў Тэнглвудскім музычным цэнтры ў Луіджы Далапіколы, які абудзіў яго цікавасць да дадэкафоніі. З 1954 па 1959 гады наведваў курсы новай музыкі ў Дармштаце, дзе пазнаёміўся з П’ерам Булезам, Карлхайнцам Штокхаўзенам, Дзьёрдзем Лігеці і іншымі вядучымі кампазітарамі авангарда. Зацікавіўшыся электроннай музыкай, заснаваў у 1955 годзе эксперыментальную «Студыю музычнай фаналогіі» — італ. Studio di Fonologia Musicale. У студыю запрашаліся вядомыя кампазітары, у прыватнасці Джон Кейдж. Таксама пачаў выдаваць часопіс аб электроннай музыцы італ. Incontri Musicali. У 1966 годзе выйграў італьянскі прыз за твор Laborintus II. У 1968 годзе з вялікім трыўмфам адбылося першае выкананне «Сімфоніі»— пасля стала найбольш вядомым творам кампазітара. Яна напісана для васьмі галасоў і аркестра да 125-гадовага юбілею Нью-Ёркскага філарманічнага аркестра і прысвечана Леанарду Бернстайну. Прэм’ера была ажыццёўлена Нью-Ёркскім філарманічным аркестрам і The Swingle Singers пад кіраваннем самога аўтара. У 1965—1972 гадах быў прафесарам кампазіцыі і заснавальнікам ансамбля Новай музыкі ў Джульярдскай школе музыкі ў Нью-Ёрку.
У 1972 годзе зноў вярнуўся ў Італію. З 1974 па 1980 год быў дырэктарам аддзялення электраакустычнай музыкі ў IRCAM у Парыжы. У 1987 годзе заснаваў у Фларэнцыі італ. Tempo Reale — цэнтр, падобны да IRCAM. З 1994 па 2000 год быў ганаровым кампазітарам у Гарвардскім універсітэце (англ.: «distinguished composer in residence»).
Зноскі
- ↑ а б Luciano Berio // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Luciano Berio // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.