Марыя Луіджы Карла Зенобіо Сальваторэ КЕРУБІ́НІ (італ.: Maria Luigi Carlo Zenobio Salvatore Cherubini; 14 верасня 1760, Фларэнцыя, Італія — 15 сакавіка 1842, Парыж, Францыя) — італьянскі і французскі кампазітар, педагог і музычны тэарэтык, галоўны прадстаўнік жанру опера выратавання. Член Інстытута Францыі (1815).

Луіджы Керубіні
фр.: Luigi Cherubini
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 14 верасня 1760(1760-09-14)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 сакавіка 1842(1842-03-15)[2][3][…] (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Італія, Францыя
Жонка Anne-Cécile Cherubini[d]
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Джузэпэ Сарці
Прафесіі кампазітар, дырыжор, музыказнавец, музычны педагог, тэарэтык музыкі
Жанры опера
Выхаванцы Pierre-Joseph-Guillaume Zimmermann[d], Fromental Halévy[d] і Antoine Dessane[d]
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
камандор ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

правіць

Музыцы вучыўся ў бацькі Барталамео Керубіні, пазней у Дж. Сорці і інш. У 1784—86 працаваў у Лондане, з 1788 у Парыжы. 3 1795 у Парыжскай кансерваторыі (з 1816 прафесар, у 1822—41 дырэктар).

Творчасць

правіць

У час французскай рэвалюцыі канца XVIII ст. пісаў маршы, гімны, песні, харавыя творы («Гімн Пантэону», 1794; «Жалобны гімн на смерць генерала Гоша», 1797). На аснове сінтэзу традыцый французскай камічнай оперы і прынцыпаў музычнай драматургіі К. В. Глюка стварыў узоры новага жанру — «оперы выратавання». Яго уверцюры з кантрастным тэматызмам і элементамі сімфанічнага развіцця сталі правобразам уверцюр Л. ван Бетховена. Сярод твораў: оперы «Квінт Фабій» (паст. 1779), «Ладаіска» (1791), «Эліза» (1794), «Медэя» (1797), «Два дні» (1800), «Алі-Баба, або Сорак разбойнікаў» (1833); месы; 2 рэквіемы, крэда, літаніі, матэты; творы для аркестра; 6 квартэтаў (1814—37), струнны квінтэт (1837); п'есы для аргана, фартэпіяна і інш.

Зноскі

  1. Louis Charles Zanobi Salvadore Cherubini // Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Luigi Cherubini // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Marie Louis Charles Zenobie Salvator Cherubini // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. а б www.academiedesbeauxarts.fr

Літаратура

правіць
  • Керубіні // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999.

Спасылкі

правіць