Луіза Арбур
Луіза Арбур (англ.: Louise Arbour; 10 лютага 1947, Манрэаль, Канада) — Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека з 2004 года па 2008 год.
Луіза Арбур | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Sérgio Vieira de Mello[d] | ||||||
Пераемнік | Navanethem Pillay[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Peter Sutherland[d] | ||||||
Нараджэнне |
10 лютага 1947[1][2][…] (77 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
прэмія «Поўнач-Поўдзень»[d] (2010) Прэмія Томаса Дж. Дода ў галіне міжнароднага правасуддзя і правоў чалавека[d] (2005) Канадская Алея славы[d] (2014) Pearson Medal of Peace[d] (2016) Q126416282? (25 кастрычніка 2007) |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьБацькі Луізы Арбур былі ўладальнікамі сеткі гатэляў. Яна вырасла ў Квебеку. Яна абараніла дысертацыю па спецыяльнасці грамадзянскае права ва ўніверсітэце Манрэаля. З 1974 па 1987 год яна была прафесарам крымінальнага права ва ўніверсітэце Ёрк у Таронта. У 1987 годзе яна была прызначана суддзёй, а ў 1990 годзе стала суддзёй у Вярхоўным судзе самай вялікай канадскай правінцыі Антарыа. Апублікавала шэраг артыкулаў на тэму правоў чалавека.
У 1995 годзе Луіза Абдур кіравала камісіяй па расследаванні ўмоў утрымання ў канадскіх турмах. З 1996 года яна была галоўным абвінаваўцам у працэсе над ваеннымі злачынствамі ў былой Югаславіі і генацыду ў Руандзе. 15 верасня 1999 года яна працавала суддзёй у Вярхоўным судзе Канады. З 2004 па 2008 год яна з’яўлялася Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека.
Луіза Арбур — маці траіх дзяцей.
Зноскі
- ↑ Louise Arbour // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Louise Arbour // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.