Луіза Буржуа
Луіза Буржуа (фр.: Louise Bourgeois, 25 снежня 1911, Парыж — 31 мая 2010, Нью-Ёрк ) — амерыканскі скульптар, жывапісец і графік французскага паходжання.
БіяграфіяПравіць
У 1932 Буржуа паступіла ў Сарбону, дзе вывучала матэматыку, ад начартальнай геаметрыі перайшла да геаметрычнага кубізму, пакінула вучобу, вывучала мастацтвазнаўства ў Школе Луўра і ў Школе прыгожых мастацтваў, асісціравала Фернану Лежэ, захапілася левымі ідэямі, сюррэалізмам, канструктывізмам і камунізмам. Наведала Савецкі Саюз. Пачала вывучаць мастацтва ў 1936. У 1938 выйшла замуж за амерыканскага мастацтвазнаўцы Роберта Галдуотэра, эксперта па першабытнаму мастацтву, які стаў першым дырэктарам нью-ёркскага музея першабытнага мастацтва ў 1957. У 1939 разам з мужам пераехала ў Нью-Ёрк. У Амерыцы яна звярнулася да скульптуры. У 1947 Буржуа зрабіла першую вертыкальную скульптуру з дрэва, першая выстаўка яе скульптур прайшла ў 1949 годзе. У 1951 годзе памёр бацька мастачкі, Луіза Буржуа атрымала амерыканскае грамадзянства. З 1966 года стала ўдзельніцай феміністычнага руху. У 1967 годзе Буржуа пачала выкарыстоўваць мармур і бронзу пры стварэнні скульптур. З 1972 мастачка рэгулярна наведвае Італію. У 1973 годзе памёр муж. У 1977 годзе мастачка атрымала ганаровую ступень доктара вытанчаных мастацтваў Ельскага ўніверсітэта. У 1980 годзе Буржуа купляе вялікую студыю ў Брукліне. У 1982 годзе прайшла першая рэтраспектыва мастачкі - у Музеі сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку. У 1985 годзе адбылася першая персанальная выстаўка мастачкі ў Францыі. У 1992 годзе Буржуа паказвае першы скульптурны энвайранмент. У 1993 годзе прадстаўляе ЗША на Венецыянскай біенале. У 2001-2002 ў Эрмітажы прайшла выстаўка работ Буржуа (скульптур, прадметаў і літаграфій).
Зноскі
- ↑ а б Дасье на Луізу Буржуа на сайце «The Art Story»
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Louise Bourgeois
- ↑ Louise Bourgeois — 2008.
- ↑ Encyclopædia Britannica
- ↑ https://en.isabart.org/person/30869
- ↑ Louise Bourgeois, Influential Sculptor, Dies at 98 // The New York Times / J. Kahn — Manhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2010. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 22 лістапада 2020.
- ↑ Louise Bourgeois // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2017. — ISBN 978-0-19-977378-7 — doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00024626
- ↑ Muchnic S. Louise Bourgeois dies at 98; revered artist’s work was a ‘form of psychoanalysis’ - Los Angeles Times // Los Angeles Times — LA: 2010. — ISSN 0458-3035; 2165-1736 Праверана 1 верасня 2021.
- ↑ Louise Bourgeois (1911–2010) - Artforum International // Artforum — NYC: 2010. — ISSN 1086-7058; 0004-3532 Праверана 1 верасня 2021.
- ↑ Peltz J. Sculptor Louise Bourgeois dies at 98 — Today, 2010. Праверана 1 верасня 2021.
- ↑ http://atelier17.christinaweyl.com/artist-biographies/louise-bourgeois/
- ↑ http://americanabstractartists.org/current-members/past/ Праверана 20 кастрычніка 2018.
ЛітаратураПравіць
- Armstrong, Carol (2006). Women Artists at the Millennium. October Books. p. 408. ISBN 0-262-01226-X.
- Herskovic, Marika (2003). American Abstract Expressionism of the 1950s: An Illustrated Survey. New York School Press. p. 372. ISBN 0-9677994-1-4.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Луіза Буржуа
- Працы, біяграфія, інфармацыя пра выстаўкі на сайце Hauser & Wirth Gallery Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Cheim & Read Gallery Архівавана 6 жніўня 2009.
- ArtNet