Луіс Інасіу Лула да Сілва
Луіс Інасіу Лула да Сілва (парт.: Luiz Inácio Lula da Silva; нар. 27 кастрычніка 1945) — прэзідэнт Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія з 1 студзеня 2003 па 1 студзеня 2011 гг.
Луіс Інасіу Лула да Сілва | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
парт.: Luiz Inácio Lula da Silva | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Віцэ-прэзідэнт | Жазэ Аленкар | ||||||
Папярэднік | Фернанду Энрыкі Кардозу | ||||||
Пераемнік | Дылма Русеф | ||||||
Нараджэнне |
27 кастрычніка 1945 (76 гадоў) |
||||||
Бацька | Aristides Inácio da Silva[d] | ||||||
Маці | Eurídice Ferreira de Melo[d] | ||||||
Жонка | Maria de Lurdes da Silva[d], Marisa Letícia Lula da Silva[d] і Janja Lula Silva[d] | ||||||
Дзеці | Marcos Claudio Lula da Silva[d] і Fábio Luís Lula da Silva[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Партыя | |||||||
Дзейнасць | прафсаюзны дзеяч, палітык, turner | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | lula.com.br | ||||||
![]() |
З часоў удзелу ў прафсаюзным руху вядомы больш не па прозвішчы, а па мянушцы «Лула», якая з’яўляецца памяншальнай формай ад імя Луіс. Пазней гэты элемент быў афіцыйна ўключаны ў склад прозвішча.
Сузаснавальнік і ганаровы старшыня сацыялістычнай Партыі рабочых (па-партугальску: Partido dos Trabalhadores). Пяць разоў удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах. Першыя тры разы (у 1989, 1994 і 1998 гадах) прайграў. Быў абраны ў 2002 г. і перавыбраны ў 2006 г. На прэзідэнцкіх выбарах 2010 г. падтрымаў Дылму Русеф — былую міністра энергетыкі і кіраўніка адміністрацыі.
КарупцыяПравіць
У 2016 г. яму прад’явілі абвінавачванне ў адмыванні грошай. Акрамя таго, яго абвінавачвалі ў атрыманні вілы ў падарунак ад кампаніі, якая працавала з нафтавай кампаніяй Petrobas. Пасля прад'яўлення абвінавачвання Да Сілва паспрабаваў уладкавацца ва ўрад, што гарантавала б яму недатыкальнасць. Суд забараніў браць яго на працу. Прэзідэнт краіны Дылма Русеф, якая хацела наняць да Сілву, неўзабаве таксама была адхіленая ад пасады. У ліпені 2017 г. Луіса Інасіу Лула да Сілву прысудзілі да дзевяці з паловай гадоў турэмнага зняволення[1].