Луіс Густаву Дыяс
Луіс Густаву | ||
![]() Перад фіналам Кубка канфедэрацый 2013 | ||
Агульная інфармацыя | ||
Поўнае імя | Луіс Густаву Дыяс | |
Нарадзіўся | 23 ліпеня 1987[1] (32 гады) | |
Грамадзянства | ![]() | |
Рост | 187 см | |
Вага | 81 кг | |
Пазіцыя | паўабаронца, абаронца | |
Інфармацыя пра клуб | ||
Клуб | ![]() | |
Нумар | 20 | |
Кар’ера | ||
Маладзёжныя клубы | ||
![]() | ||
Клубная кар’ера* | ||
2005 — 2008 | ![]() |
21 (2) |
2006 — 2007 | → ![]() |
14 (1) |
2007 — 2008 | → ![]() |
27 (0) |
2008 — 2011 | ![]() |
72 (2) |
2011 — 2013 | ![]() |
64 (6) |
2013 — 2017 | ![]() |
109 (7) |
2017 — 2019 | ![]() |
67 (7) |
2019 — | ![]() | |
Нацыянальная зборная** | ||
2011 — 2016 | ![]() |
41 (2) |
Міжнародныя медалі | ||
Кубкі канфедэрацый | ||
Золата | Бразілія 2013 | |
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў |
Лу́іс Густа́ву Ды́яс[2] або Луіс Густава (парт.: Luiz Gustavo Dias; нар. 23 ліпеня 1987, Піндаманьянгаба, Бразілія) — бразільскі футбаліст, апорны паўабаронца турэцкага клуба «Фенербахчэ» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі. Пачынаў сваю кар’еру як левы абаронца.
Кар’ераПравіць
КлубнаяПравіць
Луіс Густаву з’яўляецца выхаванцам футбольнай школы клуба «Карынтыянс Алагуану». Дарослую футбольную кар’еру пачаў у 2007 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клуба, у якой правёў адзін сезон, прыняўшы ўдзел у 21 матчы чэмпіянату. У тым жа годзе нядоўга на правах арэнды абараняў колеры клуба КРБ.
Сваёй гульнёй прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба нямецкага «Гофенгайма», у склад якога далучыўся на правах арэнды 31 жніўня 2007 года. 1 красавіка 2008 года падпісаў з клубам паўнавартасны кантракт да лета 2011 года. Усяго згуляў за гофенгаймскі клуб чатыры сезоны сваёй гульнявой кар’еры.
1 студзеня 2011 года далучыўся да складу «Баварыі», якая заплаціла за іграка больш за 15 млн еўра. 16 жніўня 2013 года, было паведамлена, што бразілец падпісаў кантракт з клубам «Вольфсбург» да 2018 года[3]. 29 красавіка 2017 года быў выдалены ў матчы з «Баварыяй», стаўшы з 8 выдаленнямі рэкардсменам па гэтым пазазчыку ў Бундэслізе.
У ліпені 2017 года стаў іграком марсельскага «Алімпіка»[4].
У верасні 2019 года перайшоў у турэцкі «Фенербахчэ», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт[5].
МіжнароднаяПравіць
10 жніўня 2011 года дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Бразіліі ў таварыскім матчы супраць зборнай Германіі, якая скончылася паражэннем лацінаамерыканцаў з лікам 2:3. Луіс Густаву быў уключаны ў склад зборнай на чэмпіянат свету 2014.
ДасягненніПравіць
«Баварыя»
- Чэмпіён Германіі: 2013
- Уладальнік Кубка Германіі: 2013
- Уладальнік Суперкубка Германіі: 2012
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2013
«Вольфсбург»:
- Уладальнік Кубка Германіі: 2015
- Уладальнік Суперкубка Германіі: 2015
Бразілія
- Уладальнік Кубка канфедэрацый: 2013
Зноскі
- ↑ Luiz Gustavo // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
- ↑ Luiz Gustavo signs for Wolfsburg from Bayern Munich. BBC Sport.
- ↑ Луис Густаво перешел из «Вольфсбурга» в «Марсель» за 10 млн евро. by.tribuna.com.
- ↑ Луис Густаво перешел из «Марселя» в «Фенербахче» за 6 млн евро. by.tribuna.com.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Луіс Густаву Дыяс
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)