Луіс Нірэнберг (англ.: Louis Nirenberg; 28 лютага 1925 — 26 студзеня 2020) — амерыканскі матэматык канадскага паходжання, які зрабіў сур’ёзны ўклад у тэорыю дыферэнцыяльных ураўненняў у частковых вытворных, а таксама ў іх прымянення да камплекснага аналізу і геаметрыі.

Луіс Нірэнберг
англ.: Louis Nirenberg
Дата нараджэння 28 лютага 1925(1925-02-28)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 студзеня 2020(2020-01-26)[3] (94 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта, навуковец
Навуковая сфера дыферэнцыяльнае ўраўненне ў частковых вытворных[d][5], матэматыка[5] і няроўнасць[5]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Джэймс Стокер[d]
Вядомыя вучні Хаім Брэзіс[d]
Член у
Узнагароды

грант Гугенхайма (1966, 1975)

прэмія Чэрна[d] (2010)

Абелеўская прэмія (2015)

Нацыянальны навуковы медаль ЗША

Прэмія імя М. Бохера[d] (1959)

прэмія Крафарда ў галіне матэматыкі[d] (1982)

прэмія Стыла за выдатныя дасягненні на працягу ўсёй кар’еры[d] (1994)

прэмія Стыла за плённы ўклад у даследаванні[d] (2014)

ганаровы доктар Універсітэта Мак-Мастэра[d]

ганаровы доктар Універсітэта Мак-Гіла[d]

ганаровы доктар Універсітэта Брытанскай Калумбіі[d]

ганаровы доктар Універсітэта Парыж-Дафін[d]

правадзейны член Амерыканскага матэматычнага таварыства[d] (2013)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Луіс Нірэнберг нарадзіўся ў горадзе Гамільтан, Канада, у сям’і настаўніка старажытнаяўрэйскай мовы Зусі Нірэнберга і Біны Кац. Размоўнай мовай у сям’і быў ідыш. З ранняга дзяцінства жыў у Манрэалі. Атрымаў адукацыю бакалаўра ва ўніверсітэце Мак-Гіла, доктарскую ступень атрымаў у Нью-Ёркскім універсітэце. У 1947 годзе пачаў працаваць у Інстытуце матэматычных навук імя Р. Куранта ў Нью-Ёрку.

У 1959 годзе яму была прысуджана прэмія імя М. Бохера, у 1966 годзе і 1975 годзе — стыпендыя Гугенхайма. У 1982 годзе стаў лаўрэатам прэміі Крафарда ў галіне нелінейных дыферэнцыяльных ураўненняў сумесна з Уладзімірам Арнольдам, у 1994 годзе — лаўрэатам прэміі Стыла, у 2010 годзе — прэміі Чэрна. Таксама ў 2010 годзе яму было прысвоена званне доктара навук (Honoris causa) ва Універсітэце Брытанскай Калумбіі. Нірэнберг быў правадзейным членам Амерыканскага матэматычнага таварыства і членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1969).

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Louis Nirenberg // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. http://maddmaths.simai.eu/news-2/morto-il-grande-matematico-louis-nirenberg/ — 2020.
  4. а б в г д е ё MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  5. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  6. Bell A. Encyclopædia BritannicaEncyclopædia Britannica, Inc., 1768.
  7. http://www.ams.org/fellows_by_year.cgi?year=2013 Праверана 24 лістапада 2022.
  8. http://www.ams.org/news?news_id=1680 Праверана 24 лістапада 2022.