Луіс Федэрыка Лелуар
Луіс Федэрыка Лелуар (ісп.: Luis Federico Leloi; 6 верасня 1906, Парыж — 2 снежня 1987, Аргенціна) — аргенцінскі ўрач і біяхімік, першы іспанамоўны лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі. Член Нацыянальнай АН ЗША (1960), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1961), Лонданскага каралеўскага таварыства (1972).
Луіс Федэрыка Лелуар | |
---|---|
Luis Federico Leloi | |
![]() | |
Дата нараджэння | 6 верасня 1906[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 снежня 1987[1][3][5] (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, біяхімік, фізік, выкладчык універсітэта, хімік |
Навуковая сфера | біяхімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцыны[d] (1932) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Бернарда Альберта Усай[7] |
Вядомы як | першы іспанамоўны лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі |
Член у |
|
Узнагароды | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Скончыў універсітэт Буэнас-Айрэса (1932). У 1934—1935, 1937—1943 гадах працаваў у Інстытуце фізіялогіі пры гэтым універсітэце (з 1941 прафесар фізіялогіі). У 1936 годзе ў біяхімічнай лабараторыі Кембрыджскага ўніверсітэта. У 1943 пераехаў у ЗША. Працаваў у Вашынгтонскім (1944 г.) і Калумбійскім універсітэтах (1944—1945). У 1946 годзе вярнуўся ў Аргенціну. З 1946 загадчык біяхімічнай лабараторыі Інстытута фізіялогіі.
Асноўныя працыПравіць
Працы па метабалізму вугляводаў ў жывых клетках, а таксама вугляводных вытворных нуклеатыдаў. Лелуар і яго калегі вывучалі глікапратэіны, паказалі асноўныя шляхі метабалізму галактозы, а таксама шляхі развіцця галактаземіі — прычыны з'яўлення неўспрымальнасці да лактозы. Сумесна з групай супрацоўнікаў вылучыў і вывучыў шматлікія ферменты вугляводнага абмену.
Зноскі
- ↑ а б Luis Federico Leloir // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Luis Federico Leloir // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Luis Federico Leloir // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Лелуар Луис Федерико // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Luis Federico Leloir // Annuaire prosopographique : la France savante Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://www.larousse.fr/encyclopedie/personnage/Luis_Federico_Leloir/129372
- ↑ The Academic Family Tree — 2005.
- ↑ а б Complete Dictionary of Scientific Biography — Дэтройт: Charles Scribner's Sons, 2008. — ISBN 978-0-684-31559-1
- ↑ https://www.bioc.cam.ac.uk/about-us/history/nobel-prizes/luis-federico-leloir
- ↑ а б в NNDB — 2002.
- ↑ http://www.pas.va/content/accademia/en/academicians/deceased/leloir.html
- ↑ https://twas.org/directory/leloir-luis-f