Луіш Філіпэ (герцаг Браганса)
Інфант Луіш Філіпе (парт.: Infante Luís Filipe, 21 сакавіка 1887 — 1 лютага 1908) — герцаг Браганса, старэйшы сын і спадчыннік караля Партугаліі Карлуша I і Амеліі Арлеанскай.
Луіш Філіпэ Luis Filipe | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
з 21 сакавіка 1887 — 1 лютага 1908 | |||
Папярэднік | Карлуш I | ||
Пераемнік | Афонсу, герцаг Порта | ||
Дзейнасць | палітык | ||
Веравызнанне | Каталіцызм | ||
Нараджэнне | 21 сакавіка 1887 Лісабон, Каралеўства Партугалія | ||
Смерць | 1 лютага 1908 (20 гадоў) Лісабон, Каралеўства Партугалія | ||
Пахаванне | |||
Дынастыя | Браганса-Кобург | ||
Бацька | Карлуш I | ||
Маці | Амелія Арлеанская | ||
Аўтограф | ![]() | ||
Узнагароды | |||
У 1907 годзе наведаў афрыканскія калоніі Партугаліі. Дзейнічаў як рэгент у перыяд адсутнасцяў бацькі.
1 лютага 1908 года разам з бацькам смяротна паранены ў Лісабоне тэрарыстамі-рэспубліканцамі. Карлуш I памёр адразу, інфант пражыў яшчэ 20 хвілін. У некаторых крыніцах азначана, што ён гэтыя 20 хвілін быў каралём (Луіш II) і што гэта было самае кароткае валадаранне ў гісторыі. Аднак у рэчаіснасці па партугальскіх законах не было аўтаматычнага наследавання, і кожны новы кароль павінен быў быць абвешчаны асобым чынам. Таму Луіш Філіпэ ніколі не валадарыў, а пасля забойстваў на прастол уступіў яго малодшы брат Мануэл II (лёгка паранены ў руку 1 лютага).