Луі Брайль
Луі Брайль (фр.: Louis Braille; 4 студзеня 1809 года, Куўрэ(фр.) бел. (фр. Coupvray, прадмесце Парыжа) — 6 студзеня 1852 года, Парыж) — французскі слепавучыцель, стваральнік сістэмы пісьма і чытання для сляпых — Брайлевай азбукі.
Луі Брайль | |
---|---|
фр.: Louis Braille | |
![]() | |
Род дзейнасці | арганіст, настаўнік, вынаходнік, тыфлапедагог |
Дата нараджэння | 4 студзеня 1809[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 студзеня 1852[4][2][…] (43 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | каталіцтва |
![]() |
ЖыццяпісПравіць
Луі Брайль нарадзіўся 4 студзеня 1809 года ў сям’і шаўца (або рымара) Сімане-Рэне (Simon-René) Брайля ў французскім мястэчку Куўрэ.
Трохгадовы Брайль пачаў слепнуць у выніку запалення вачэй пасля таго, як параніўся рымарскім нажом (падобным на шыла) у бацькавай майстэрні, канчаткова ён аслеп у 5 гадоў.
Бацькі навучылі Луі плесці ўбранне для конскай збруі, шыць хатнія туфлі, запрасілі настаўніка ігры на скрыпцы. Алфавіт ён вывучаў у мясцовай школе з дапамогай палачак.
У 10 гадоў (у 1819 годзе) Луі аддалі ў Парыжскі дзяржаўны інстытут для сляпых дзяцей(фр.) бел., дзе ён вучыўся алфавітызму, музыцы, вязанню і ткацтву. Кнігі, выданыя рэльефна-лінейным шрыфтом, былі неабходным атрыбутам заняткаў, але такіх кніг было мала, многіх падручнікаў бракавала. Методыка навучання была заснавана на ўспрыманні звестак на слых. Луі быў адным з найбольш здольных вучняў, навучыўся граць на піяніна і аргане. У 1828 годзе Луі скончыў вучэнне і быў запрошаны на працу як малодшы настаўнік-рэпетытар.
У час вучэння Луі пазнаёміўся з «начной азбукай» Шарля Барб'е(руск.) бел.. Барб’е быў артылерыйскім афіцэрам і распрацаваў азбуку для ваенных мэт — для перадычы інфармацыі ў начны час. Звесткі запісваліся шляхам пракалвання адтулін у кардоне, чыталіся дотыкамі (асязаннем).
У 1824 годзе (у 15 гадоў) Брайль распрацаваў рэльефна-пунктавы шрыфт для невідушчых і слабавідушчых людзей, названы ягоным імем (шрыфт Брайля) і ўжываны дагэтуль ва ўсім свеце. Брайль працаваў над шрыфтом шмат гадоў і ў 1829 годзе апублікаваў пачатковы варыянт шрыфта(англ.) бел., адхілены радай інстытута. Некаторыя нязручнасці — працяжнікі — былі выпраўлены ў версіі 1837 (сучасны французскі варыянт).
Першай кнігай, надрукаванай паводле Брайля, была «Гісторыя Францыі» (1837). Дырэктар Інстытута (фр.: Alexandre François-René Pignier) быў зняты з пасады пасля гэтага ўчынку[7].
Брайль працаваў настаўнікам музыкі ў Парыжскім інстытуце для сляпых, стварыўшы(англ.) бел. ў сваёй сістэме асобны шрыфт для запісу нот.
Брайль памёр ад сухотаў 6 студзеня 1852 года ў Парыжы і быў пахаваны ў родным мястэчку Куўрэ. Толькі па смерці створцы ягоная сістэма пачала шырока ўжывацца.
У Расіі кнігадрукаванне шрыфтом Брайля пачалося з выдання ў 1885 годзе кнігі «Сборник статей для детского чтения, посвященный слепым детям» праз Анну Аляксандраўну Адлер у колькасці 100 асобнікаў. Польскі шрыфт Брайля быў афіцыйна прыняты ў 1934 годзе.
ПамяцьПравіць
- У дом, дзе Брайль правёў дзяцінства, размяшчаецца музей. Вуліца, што ідзе да дома-музея, названа ягоным іменем.
- Да 100-годдзя смерці, у 1952 годзе астанкі Брайля былі ўрачыста перанесены ў парыжскі Пантэон.
- У 2009 годзе, да 200-годдзя дня нараджэння, манеты з выявай Брайля адціснулі Індыя, ЗША, Бельгія, Італія.
Вонкавыя выявы | |
---|---|
Манеты розных краін з выявай Брайля | |
Бельгія | |
Італія | |
ЗША |
Бюст у Буэнас-Айрэсе (Аргентына)
Марка СССР,
1959 годМарка Казахстана,
2009 год
Гл. таксамаПравіць
- Валентын Гаюі(руск.) бел. — папярэднік Брайля
- (9969) Брайль(руск.) бел. — астэроід
Зноскі
- ↑ du hurensohn Louis Braille // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Louis Braille // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Louis Braille // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ du hurensohn Louis Braille // Encyclopædia Britannica Праверана 28 лютага 2010.
- ↑ Брайль Луи // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б https://actu.fr/societe/ces-celebrites-enterrees-en-seine-et-marne_46112692.html
- ↑ Wace, Barbara; John Peaty. Louis Braille. p. 128. in Clifford Makins, ed (1961). Girl Annual No. 9. Longacre Press.
ЛітаратураПравіць
- Брай, Луи // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- Столетие со дня рождения Луи Брайля, «Слепец», 1909, № 2
- Красноусов П. Д., Шоев Ф. И., Луи Брайль, М., 1959.
- Вялікая савецкая энцыклапедыя
СпасылкіПравіць
Луі Брайль на Вікісховішчы |
- Биография на сайте «Яндекс. Словари»(недаступная спасылка)
- Биография на сайте Peoples.ru