Луі Клод Дакен (фр.: Louis-Claude Daquin, 4 ліпеня 1694, Парыж — 15 чэрвеня 1772, там жа) — французскі кампазітар, арганіст і клавесініст.

Луі Клод Дакен
фр.: Louis-Claude Daquin
Род дзейнасці кампазітар, арганіст, harpsichordist
Дата нараджэння 4 ліпеня 1694(1694-07-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 чэрвеня 1772(1772-06-15)[1][2][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Pierre-Louis d'Aquin de Château-Lyon[d]
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Дакен быў яўрэйскага паходжання і нашчадкам Франсуа Рабле па маці. Яго стрыечны дзед выкладаў старажытнаяўрэйскую мову ў Калеж дэ Франс. Дакен рана выявіў музычныя здольнасці. У шасцігадовым узросце граў на клавесіне перад Людовікам XIV. Хроснай маці Дакена была знакамітая клавесіністка Элізабет Жаке дэ ла Гер.

З 1715 года служыў арганістам у цэрквах. У 1727 годзе Дакен атрымаў месца арганіста ў царкве Сен-Поль у выніку спаборніцтва, перайграўшы свайго саперніка Ж.-Ф. Рамо. З 1739 года — арганіст каралеўскай капэлы, а з 1755 года — у Саборы Парыжскай Божай Маці ў Парыжы.

Аўтар п’ес для клавесіна (п’еса «Зязюля» захавалася ў рэпертуары сучасных піяністаў), алеэляў для аргана, клавесіна і іншых інструментаў. Многія вакальныя і інструментальныя сачыненні Дакена страчаны (напрыклад, кантата «Ружа»). Творы Дакена напісаны пераважна ў стылі ракако, ім уласцівыя вытанчанасць, галантнасць, сентыментальнасць. У сваіх лепшых творах Дакен апярэджвае жанравую выяўленчасць і лірычны псіхалагізм класікаў XVIII стагоддзя.

Зноскі

  1. а б Louis-Claude Daquin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Daquin // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Дакен Луи Клод // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.