Луі дэ Сільвестр
Луі дэ Сільвестр (фр.: Louis de Silvestre; 26 чэрвеня 1675, Со — 11 красавіка 1760, Парыж) — французскі мастак.
Луі дэ Сільвестр | |
---|---|
фр.: Louis de Silvestre | |
![]() | |
Дата нараджэння | 23 чэрвеня 1675[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 красавіка 1760[1][2][…] (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Israel Silvestre[d] |
Маці | Henriette Sélincart[d] |
Жонка | Marie-Catherine Silvestre[d][5] |
Дзеці | Marie-Maximilienne de Silvestre[d] |
Род дзейнасці | мастак, партрэтыст |
Месца працы | |
Жанр | гістарычны жывапіс і партрэт |
Вучоба | |
Уплыў | Шарль Лебрэн і Bon Boullogne[d] |
Уплыў на | Giovanni Battista Casanova[d] |
![]() |
Жыццё і творчасць Правіць
Луі дэ Сільвестр быў малодшым сынам прыдворнага мастака і гравёра французскага караля Людовіка XIV Ізраэля Сільвестра. Першым настаўнікам малявання ў Луі быў ягоны бацька. Пазней ён, ужо юнаком, ён займаўся ў Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры ў Шарля Лебрэна і Бона Булоня Старэйшага. Яшчэ працуючы пад іх кіраўніцтвам, праславіўся добрым мастаком, а затым удасканальваўся ў Італіі, карыстаючыся парадамі Карла Мараці. Па вяртанні ў Парыж прадставіў у 1702 годзе мясцовай Каралеўскай акадэміі жывапісу міфалагічную карціну «Стварэнне чалавека» (цяпер у музеі Манпелье) і быў прыняты ў члены гэтай установы, а пазней (1706) абраны прафесарам.
У 1712 годзе Луі дэ Сільвестр прызначаны рэктарам Каралеўскай акадэміі ў Парыжы. У 1716 годзе ён прыязджае па запрашэнні курфюрста саксонскага і караля польскага Аўгуста Моцнага ў Дрэздэн, дзе затым жыве і працуе больш за 30 гадоў. У Саксоніі Луі дэ Сільвестр становіцца обер-мастаком Двара і атрымлівае дваранскую годнасць. Акрамя шматлікіх партрэтаў ён стварае дэкаратыўныя ўпрыгажэнні для шэрагу дрэздэнскіх палацаў і розных салонаў Цвінгера. У 1727 годзе Луі дэ Сільвестр становіцца дырэктарам дрэздэнскай Акадэміі мастацтваў.
Пасля вяртання ў Парыж у 1752 годзе ён атрымлівае пасаду рэктара Акадэміі жывапісу і займае гэтую пасаду да канца свайго жыцця.
Галерэя Правіць
-
Партрэт каралеўны Марыі Амаліі Ветын у польскім касцюме (1738), Прада
-
Укрыжаванне Хрыста
-
Партрэт Эльжбеты Гелены Сіняўскай
-
Партрэт караля Аўгуста II
-
Апалон і Дафна
-
Партрэт караля Аўгуста III
-
Амур і Псіхея
-
Дыяна і спячы Эндыміён
-
Кароль Людовік XIV сустракае будучага караля Аўгуста III (1715)
Зноскі Правіць
- ↑ а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ а б Louis Silvestre The Younger // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 25 чэрвеня 2015.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 28 лютага 2016.
- ↑ Union List of Artist Names — 2017. Праверана 21 мая 2021.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Луі дэ Сільвестр