Луі дэ Фюнэс
Луі дэ Фюнэс (фр.: Louis de Funès, поўнае імя Луі́ Жэрмэ́н Даві́д дэ Фюнэс дэ Галарса, фр.: Louis Germain David de Funès de Galarza; 31 ліпеня 1914, Курбевуа — 27 студзеня 1983, Нант) — французскі кінаакцёр, комік, рэжысёр, сцэнарыст.
Луі дэ Фюнэс | |
---|---|
фр.: Louis de Funès | |
![]() | |
Дата нараджэння | 31 ліпеня 1914[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 студзеня 1983[1][2][…] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Jeanne de Funès[d] |
Дзеці | Olivier de Funès[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | комік, кінаакцёр, кінарэжысёр, кінапрадзюсар, акцёр дубляжа, сцэнарыст, тэатральны акцёр, піяніст, тэлеакцёр, акцёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000086 |
louisdefunes.com | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 31 ліпеня 1914 г. у сям'і юрыста, іспанца па паходжанню. Пасля вайны ўпершыню спрабуе сябе ў кінематографе. Яшчэ раней вучыцца на драматычных курсах Мішэля Сімона. У 1945 г. знімаецца ў сваім першым фільме «Барбізонская спакуса» рэжысёра Жана Стэлі. Першую галоўную ролю (браканьер Бляро) атрымлівае ў фільме «Не злоўлены — не злодзей» (1958). Гэтая стужка робіць яго знакамітым.
Вяршыня папулярнасці прыходзіцца на 1960-я гг., калі Луі дэ Фюнэс прымае ўдзел у трох-чатырох фільмах кожны год. Іграе камічнага камісара Жува ў трылогіі аб Фантамасе рэжысёра Андрэ Юнэбеля. Юнэбель спачатку плануе зняць 10 фільмаў гэтай серыі, але з-за не вельмі вялікай папулярнасці трэцяга («Фантамас супраць Скотланд-Ярда») праект быў закрыты.
Больш за 2 мільёны гледачоў з усяго свету прагледзелі фільмы «Вялікая прагулка» і «Разява», дзе Луі дэ Фюнэс іграў найбольш бачныя і яскравыя ролі. Аналагічны поспех чакаў і серыю фільмаў пра прыгоды жандараў з Сен-Трапэ (1960-70-у гг.) з Фюнэсам у ролі смешнага, але мужнага і знаходлівага паліцэйскага Людавіка Крушо.
15 сакавіка 1973 г. атрымлівае званне «Кавалер ордэна Ганаровага легіёна». З сярэдзіны 1970-х яго здароўе пагаршаецца. У 1975 г. перажывае адразу 2 інфаркты. Акцёр кідае кіно і пачынае займацца гадаваннем коз і вырошчваннем кветак. Але, атрымаўшы званок ад Клода Зідзі з прапановаю зняцца ў фільме «Крыльца ці ножка» (1976), ён не змог адмовіцца. Роля рэстараннага крытыка месье Дзюшмэна была выканана бліскуча. Роля ў фільме «Жандар і жандарэткі» (1982) была апошняй. Акцёр памёр 27 студзеня 1983 г. ад сардэчнага прыступу.
Рысы характаруПравіць
Сам Луі дэ Фюнэс казаў: «Я не шкадую аб марудным развіцці маёй кар'еры. Гэтая маруднасць дапамагла мне грунтоўна зразумець маю прафесію. Калі я быў невядомым, я стараўся афарбаваць дэталямі, мімікай, жэстамі маленькія ролі, якія мне даручалі. Там, калі пачаць нанова, то я б не адмовіўся ад гэтага шляху».
Аліўе, сын акцёра, сцвярджаў, што яго бацька быў вельмі скупы: «Бацька пастаянна насіў на паясным рамяні агромністую звязку ключоў ад усіх шафаў, дзвярэй і скрынь, на якіх, дзе толькі магчыма, былі замкі. Ён скрупулёзна правяраў кожны рахунак. Шэсць разоў ён прымушаў мяне спрабавацца ў кіно, а калі я заявіў, што хачу быць пілотам, пачаў устройваць страшэнныя скандалы. Словам, у сям'і ён быў тыранам»[1]. «Ён быў чыстым арыстакратам, які любіў уласную і адзіную жонку, вудзіў рыбу і вырошчваў ружы. Ён не любіў шумнага, штодзённага жыцця. Ён жыў ва ўласным свеце, які стараўся, каб ніхто не кранаў».
Сям'яПравіць
Першая жонка — Джэрмэйн Луіз Элодзі Кэрройер. Знаходзіліся ў шлюбе з 27 красавіка 1936 г. па 13 лістапада 1942 г. Маці сына дэ Фюнэса.
Другая жонка — Жанна дэ Фюнэс. Знаходзіліся ў шлюбе з 20 красавіка 1943 г. па 27 студзеня 1983 — да самой смерці акцёра. Маці двух дзяцей дэ Фюнэса.
Сыны:
- Дэніэл Чарлз Луі дэ Фюнэс дэ Галарса (нар. 12 ліпеня 1937 г.)
- Патрык Чарлз дэ Фюнэс дэ Галарса (нар. 27 студзеня 1944 г.)
- Аліўе дэ Фюнэс (нар. 11 жніўня 1949 г.). Акцёр.
УзнагародыПравіць
- 1973: Кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
- 1980: Прэмія «Сезар» (фільм L'avare)
ФільмаграфіяПравіць
- 1945: La Tentation de Barbizon
- 1946: Six heures à perdre
- 1946: Dernier refuge
- 1947: Antoine et Antoinette
- 1947: Croisière pour l'inconnu
- 1948: Du Guesclin
- 1949: Vient de paraître
- 1949: Mon ami Sainfoin
- 1949: Mission à Tanger
- 1949: Millionnaires d'un jour
- 1949: Au revoir M. Grock
- 1949: Rendez-vous avec la chance
- 1949: Pas de week-end pour notre amour
- 1949: Un certain monsieur
- 1949: Je n'aime que toi
- 1949: Le jugement de Dieu
- 1950: La rue sans loi
- 1950: Adémaï au poteau-frontière
- 1951: Dr. Knock
- 1951: Les joueurs
- 1951: Un amour de parapluie
- 1951: Bibi Fricotin
- 1951: Boniface somnambule
- 1951: Boîte à vendre
- 1951: Sans laisser d'adresse
- 1951: La rose rouge
- 1951: Champions Juniors
- 1951: Le roi du bla bla bla
- 1951: La Passante
- 1951: La Poison
- 1951: Pas de vacances pour Monsieur le Maire
- 1951: Le Dindon
- 1951: L'amant de paille
- 1951: Folie douce
- 1951: Ma femme est formidable
- 1951: Le Voyage en Amérique
- 1952: Les Sept péchés capitaux
- 1952: Ils étaient cinq
- 1952: Les Dents longues
- 1952: Agence matrimoniale
- 1952: La Fugue de Monsieur Perle
- 1952: Innocents in Paris
- 1952: Elle et moi
- 1952: Je l'ai été trois fois
- 1952: Monsieur Taxi
- 1952: Monsieur Leguignon Lampiste
- 1952: Le Huitième Art et la Manière
- 1952: Moineaux de Paris
- 1952: L'amour n'est pas un péché
- 1952: La Putain respectueuse
- 1952: Les loups chassent la nuit
- 1953: Les Compagnes de la nuit
- 1953: La Vie d'un honnête homme
- 1953: Le rire
- 1953: L'Étrange Désir de monsieur Bard
- 1953: Dortoir des grandes
- 1953: Au diable la vertu
- 1953: Légère et court vêtue
- 1953: Capitaine Pantoufle
- 1953: Le Secret d'Hélène Marimon
- 1953: Faites-moi confiance
- 1953: Mon frangin du Sénégal
- 1954: Poisson d'avril
- 1954: Ah! Les belles bacchantes
- 1954: Le Blé en herbe
- 1954: Le Chevalier de la nuit
- 1954: Les corsaires du Bois de Boulogne
- 1954: Escalier de service
- 1954: Fraternité (TV)
- 1954: Les hommes ne pensent qu'à ça
- 1954: Huis clos
- 1954: Les Intrigantes
- 1954: Mam'zelle Nitouche
- 1954: The Sheep Has Five Legs
- 1954: Papa, maman, la bonne et moi
- 1954: Les pépées font la loi
- 1954: La Reine Margot
- 1954: Scènes de ménage
- 1954: Tourments
- 1955: Napoléon
- 1955: Ingrid - Die Geschichte eines Fotomodells
- 1955: Les Impures
- 1955: L'impossible Monsieur Pipelet
- 1955: Les Hussards
- 1955: La Bande à papa
- 1955: Bonjour sourire
- 1955: Si Paris nous était conté
- 1955: Frou-Frou
- 1955: Mädchen ohne Grenzen
- 1956: Праз Парыж
- 1956: La Famille Anodin
- 1956: Papa, maman, ma femme et moi
- 1956: Bébés à gogo
- 1956: La Loi des rues
- 1956: Courte tête
- 1957: Comme un cheveu sur la soupe
- 1958: Taxi, Roulotte et Corrida
- 1958: Ni vu, ni connu
- 1958: La Vie à deux
- 1959: I Tartassati (French title: Fripouillard & Cie)
- 1959: Totò, Eva e il pennello proibito
- 1959: Certains l'aiment froide
- 1959: Mon pote le gitan
- 1960: Dans l'eau qui fait des bulles
- 1960: Le Capitaine Fracasse
- 1960: Les Tortillards
- 1960: Candide ou l'optimisme au XXe siècle
- 1961: Le Crime ne paie pas
- 1961: La Belle Américaine
- 1962: La Vendetta
- 1962: Un clair de lune à Maubeuge
- 1962: Le Gentleman d'Epsom
- 1962: Les Veinards
- 1962: Nous irons à Deauville
- 1962: Le Diable et les Dix Commandements
- 1963: Des pissenlits par la racine
- 1963: Pouic-Pouic
- 1963: Carambolages
- 1963: Faites sauter la banque!
- 1964: Une souris chez les hommes
- 1964: Le gendarme de Saint-Tropez
- 1964: Fantômas
- 1965: Le corniaud
- 1965: Les Bons Vivants
- 1965: Le gendarme à New York
- 1965: Fantômas se déchaîne
- 1966: Le Grand Restaurant
- 1966: La Grande Vadrouille
- 1966: Fantômas contre Scotland Yard
- 1967: Les grandes vacances
- 1967: Аскар (Oscar)
- 1968: Le Petit Baigneur
- 1968: Le tatoué
- 1968: Le gendarme se marie
- 1969: Hibernatus
- 1970: L'homme orchestre
- 1970: Le gendarme en balade
- 1971: Sur un arbre perché
- 1971: Jo
- 1971: La folie des grandeurs
- 1973: Les aventures de Rabbi Jacob
- 1976: L'aile ou la cuisse
- 1978: La Zizanie
- 1979: Le gendarme et les extra-terrestres
- 1980: L'avare
- 1981: La Soupe aux choux
- 1982: Le gendarme et les gendarmettes
Рэжысёрскія працыПравіць
- 1979 — L'avare
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118536877 // Louis de Funès — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Louis de Funès // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118536877 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ а б Fichier des personnes décédées Праверана 13 кастрычніка 2021.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118536877 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.