Адкрыць галоўнае меню
Skier-carving-a-turn.jpg
Calgary.jpg

Лыжны спорт уключае ў сябе лыжныя гонкі на розныя дыстанцыі, скачкі з трампліна, дваябор’і (скачкі з трампліна і лыжная гонка з гандыкапам), гарналыжны спорт, а таксама сноўборд. Ён зарадзіўся ў Нарвегіі ў XVIII стагоддзі. У Міжнароднай федэрацыі — ФІС (FIS; заснавана ў 1924) — каля 60 дзяржаў (1991). З 1924 лыжны спорт уваходзіць у праграму зімніх Алімпійскіх гульняў, чэмпіянаты свету праводзяцца з 1925 г. (афіцыйна з 1937 г.).

Гісторыя лыжнага спорту ў БеларусіПравіць

У Беларусі пачаў развівацца з пачатку ХХ стагоддзя. Першыя аматарскія гурткі лыжнікаў былі арганізаваны ў 1920—21 годах у г. Віцебск. У 1921 годзе чыгуначнікі Мінска правялі першыя лыжныя спаборніцтвы на дыстанцыі 5 вёрст. У 1926 годзе ў г.Магілёў праведзены першы чэмпіянат Беларусі па лыжным спорце. У гэтым жа годзе праведзена Усебеларуская лыжная эстафета па беларускіх гарадах. Нацыянальная федэрацыя лыжнага спорту створана ў 1992 годзе. Галоўная база падрыхтоўкі — Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы». У 2003—04 гадах пабудавана і абсталяваная 600-метровая гарналыжная траса ў Сілічах.

У Рэспубліцы Беларусь працуе Беларуская федэрацыя гарналыжнага спорту і сноўборда (БФГСС) — грамадская арганізацыя, якая аб’ядноўвае спартсменаў, трэнераў, спартыўных суддзяў, спецыялістаў гарналыжнага спорту, сноўборда, а таксама ўсіх аматараў гэтых відаў спорту. Створана ў 1992 годзе як Федэрацыя гарналыжнага спорту, з 1999 года — сучасная назва. Прайшла перарэгістрацыі ў 1995, 1999, 2003.

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Ю. Л. Сиваков (пред.) [и др.].- Мн. БелЭн, 2005. — 504 с.: ил. ISBN 985-11-0309-8