Шапялёўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Заслаўскім раёне Мінскай вобласці БССР
(Пасля перасылкі з Лысагорскі сельсавет)

Шапялё́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Заслаўскага раёна Мінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Шапялі.

Шапялёўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Заслаўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Шапялі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 16 ліпеня 1954

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Астрашыцка-Гарадоцкага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Шапялі. 29 кастрычніка 1924 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лысая Гара, сельсавет перайменаваны ў Лысагорскі сельсавет. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Шапялі, сельсавет перайменаваны ў Шапялёўскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Астрашыцка-Гарадоцкім раёне БССР. З 18 студзеня 1931 года ў Заслаўскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Гатовінскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.