Лыскава (Пружанскі раён)

Пружанскі раён

Лы́скава[3] (трансліт.: Lyskava, руск.: Лысково) — аграгарадок у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Зеляневіцкага сельсавета. Насельніцтва — 401 жыхар, 191 двор (2005). Знаходзіцца за 43 км на паўночны ўсход ад Пружан, 40 км ад чыгуначнай станцыі Ваўкавыск на лініі Баранавічы — Свіслач.

Аграгарадок
Лыскава
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Лыскаў) 017.Jpeg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
177 м
Колькасць двароў
191
Насельніцтва
401[1] чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1632
Паштовыя індэксы
225158[2]
Аўтамабільны код
1
СААТА
1256825049
Лыскава на карце Беларусі ±
Лыскава (Пружанскі раён) (Беларусь)
Лыскава (Пружанскі раён)
Лыскава (Пружанскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Лыскава (Пружанскі раён)

Лыскава вядома сваім замкам. Каля мясцовага касцёла размяшчаецца магіла Францішка Карпінскага.

ГісторыяПравіць

Першы пісьмовы ўспамін пра Лыскаў змяшчаецца ў «Літоўскай метрыцы» і датуецца 1504. У XVI ст. паселішча з'яўлялася велікакняжацкім сталовым уладаннем і ўваходзіла ў Ваўкавыскі павет Навагрудскага ваяводства.

У 1527 ваявода віцебскі Мацей Клочка заснаваў у Лыскаве касцёл. Па яго смерці ў 1543 годзе жонка Кацярына з Глябовічаў аддала Лыскаў каралеве Боне[4]. У другой пал. XVI ст. тут існаваў гаспадарскі (велікакняжацкі) замак. З 1690 паселішча знаходзілася ва ўладанні Быхаўцаў, у гэты час тут было 33 двары. У 1751 маршалак ваўкавыскі Я. Быхавец заснаваў у Лыскаве кляштар місіянераў з касцёлам Найсв. Тройцы (збудаваны ў 17631785). Пры кляштары існавалі школа, шпіталь і бібліятэка[5].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Лыскаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні. Паводле вынікаў перапісу (1897) тут было 868 жыхароў, 110 двароў, царква, сінагога, 2 млыны, 21 крама, 4 карчмы, 3 рэгулярныя кірмашы. У пачатку XX стагоддзя 1150 жыхароў.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам Лыскаў (польск.: Łysków) апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтр гміны Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяводства[6]. У 1921 годзе тут налічвалася 899 жыхароў[7].

У 1939 Лыскаў увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 стаў цэнтрам сельсавета Ружанскага, з 25 снежня 1962 Пружанскага раёнаў.

Станам на 1940 у вёсцы было 1250 жыхароў, 290 двароў[8].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў сакавіку 1944 года гітлераўцамі было спалена 90 дамоў, забіта 536 чалавек[8].

У 1970 — 622 жыхары; у 1972 — 611 жыхароў, 201 двор[9]; у 2003 — 400 жыхароў, 200 двароў.

Пасля скасавання Лыскаўскага сельсавета 7 верасня 2006 года вёска Лыскава ўключана ў склад Зеляневіцкага сельсавета[10].

ІнфраструктураПравіць

У Лыскаве працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, бібліятэка, 3 крамы, пункт бытавога абслугоўвання.

Рамонтна-механічныя майстэрні, ветпункт, лясніцтва.

ТранспартПравіць

Аўтамабільныя дарогі Р98 «Абход тэрыторыі нацыянальнага парку „Белавежская пушча“» і Н521 Ружаны — Лыскава — Дабучын[11].

Турыстычная інфармацыяПравіць

 
Грэка-каталіцкая царква, разабраная расійскімі ўладамі ў 1897

СлавутасціПравіць

Страчаная спадчынаПравіць

Славутыя выхадцы і жыхарыПравіць

Зноскі

  1. Лыскава // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — С. 518
  2. Алфавитный список улиц по Лысково (руск.) . Пружанский район. Белпошта. Праверана 28 кастрычніка 2011.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  4. З мінулага Міжэрычаў. Блог жителя Волковыска (30 снежня 2011).
  5. Валерый Шаблюк. Лыскава //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 407.
  6. Лысково, вёска. Radzima.net (26 сакавіка 2012).
  7. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej - Tom V - Województwo Białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.
  8. 8,0 8,1 Лысково (руск.) 
  9. Валерый Шаблюк. Лыскава //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 408.
  10. Решение Брестского областного Совета депутатов от 07.09.2006 N 261 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области» (руск.) . Банк законов (26 сакавіка 2012).
  11. Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (руск.) . Спецпраект «Зона». Валерый Леванеўскі (26 сакавіка 2012).

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць