Лычакіў[1] (укр.: Лича́ків) — гістарычная мясцовасць Львова, якая стала асновай Лычакіўскага раёна. Абмежаваная паркам «Знэсіння», вуліцамі І. Франка і К. Лявіцкага, Лычакіўскімі могілкамі.

Лычакіў
Личаків
Горад Львоў
Адміністрацыйны раён горада Лычакіўскі раён
Першае згадванне XV ст.
Ранейшы статус сяло, маёнтак, прадмесце
Год уключэння ў межы горада ХІХ ст.
Паштовыя індэксы 79005

Гісторыя правіць

Першапачатковы Лычакіў — тыповае прыгараднае сяло, якое, не маючы афіцыйнага статусу прадмесця, спраўна выконвала яго функцыі. Першыя дамы былі закладзеныя тут у XV ст. Доўгі час парафіяльнаю тут была Царква Узвіжання святога Крыжа да яе разборкі ў 1786 г. па загадзе аўстрыйскага імператара Іосіфа ІІ.

У XVIII ст. тут быў створаны маёнтак Лютцэнгоф, вакол якога існавала сяло. Яго жыхары займаліся агародніцтвам, млынарствам (малолі збожжа на крупы і муку) і пекарствам (адсюль назвы вуліц Пякарскай, Мучной, Крупярскай), мужчыны былі рамізнікамі, а лычакавянкі наймаліся ў львоўскія дамы на хатнія работы. Пасля на ўскраіне Лычаківа пабудавалі Лычакіўскія могілкі, дзе хавалі заможных львавян.

У XIX ст. Лычакіў стаў львоўскім прадмесцем, што не перашкодзіла яго жыхарам называць далей сябе лычакавянамі. На Лычакіў улетку 1907 г. пусцілі электрычны трамвай. Але з-за таго, што жыхары прадмесця былі рамізнікамі, лычакіўскія жанчыны закідалі першы вагон і яго кіроўцу памідорамі і тухлымі яйкамі.

Сацыяльныя аб’екты правіць

  • Адміністрацыя Лычакіўскага раёна Львова
  • інфекцыйная клінічная бальніца
  • Абласная клінічная бальніца
  • Абласная бальніца аднаўляльнага лячэння
  • Абласны дыягнастычны цэнтр
  • Раддом № 1
  • Акруговы ваенны шпіталь
  • Акруговы шпіталь пагранічных войскаў
  • Абласны кардыялагічны дыспансер

Гістарычныя і культавыя аб’екты правіць

Зноскі