Львоўскі нацыянальны медыцынскі ўніверсітэт імя Данілы Галіцкага
Львоўскі нацыянальны медыцынскі ўніверсітэт імя Данілы Галіцкага (укр.: Львівський національний медичний університет імені Данила Галицького) — вышэйшая навучальная ўстанова Міністэрства аховы здароўя Украіны, размешчаная ў Львове.
Львоўскі нацыянальны медыцынскі ўніверсітэт імя Данілы Галіцкага (ЛНМУ) | |
---|---|
укр.: Львівський національний медичний університет імені Данила Галицького | |
Міжнародная назва | Danulo Halytsky National Medical University in Lviv[1] |
Заснаваны | 1784 |
Рэарганізаваны | 1939 |
Тып | профільны ўніверсітэт |
Рэктар | Барыс Зімянкоўскі[d] |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Юрыдычны адрас | вул. Пекарская 69, 79010 Львоў, Украіна |
Сайт | new.meduniv.lviv.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адна з буйнейшых і старэйшых медыцынскіх навучальных устаноў Украіны. Рыхтуе спецыялістаў па напрамках медыцына, медыка-прафілактычная справа, стаматалогія і фармацыя. У рэйтынгу міжнароднай навуковай базы Scopus універсітэт займае першае месца сярод медыцынскіх вышэйшых навучальных устаноў Украіны.
Гісторыя
правіцьУніверсітэт з’яўляецца правапераемнікам Львоўскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (1996 г.), Львоўскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (1939 г.), медыцынскага факультэта Львоўскага ўніверсітэта (16 лістапада 1784 г.).
Структура
правіцьФакультэты і каледжы
правіць- Медыцынскі факультэт № 1
- Медыцынскі факультэт № 2
- Стаматалагічны факультэт
- Фармацэўтычны факультэт
- Факультэт паслядыпломнай адукацыі
- Медыцынскі каледж
Інстытуты, цэнтры і лабараторыі
правіць- Навукова-даследчы інстытут эпідэміялогіі і гігіены
- Цэнтральная навукова-даследчая лабараторыя і лабараторыя прамысловай таксікалогіі
- Стаматалагічны медыцынскі цэнтр
- Навучальны імітацыйны цэнтр
Іншыя структурныя падраздзяленні
правіць- Навучальны аддзел
- Навуковы аддзел
- Аддзел кадраў
- Бухгалтарская служба
- Эканамічны аддзел
- Юрыдычны аддзел
- Канцылярыя
- Аддзел камунікацыі і прамоцыі
- Аддзел навукова-медыцынскай інфармацыі
- Аддзел інфармацыйных тэхналогій
- Аддзел гуманітарнай адукацыі і выхавання
- Аддзел маркетынгу, каштарысу і забеспячэння
- Аддзел метралогіі
- Аддзел тэхнічнага абслугоўвання лабараторнага і медыцынскага абсталявання
- Аддзел па рабоце з замежнымі студэнтамі
- Бібліятэка
- Архіў
- Друкарня
- Адміністрацыйна-гаспадарчы аддзел
- Служба аховы працы і супрацьпажарнага нагляду
- Ваенна-ўліковы аддзел
- Штаб грамадзянскай абароны
- Комплекс студэнцкага харчавання
- Студэнцкі спартыўна-аздараўленчы лагер «Медык» (Шацк, Валынская вобласць)
- Вучэбна-вытворчая аптэка
- Батанічны сад
- Віварый
Крыніцы
правіць- ↑ http://new.meduniv.lviv.ua/uploads/repository/dept/law_dept/01.%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%82/statut_2018.pdf Статут універсітэта ад 2018 г.