Львоўскі сабор (1946)

Львоўскі сабор — сабор клірыкаў і вернікаў Украінскай грэка-каталіцкай царквы, скліканы 8-10 сакавіка 1946 у Львове, на якім была абвешчаная ліквідацыя Берасцейскай уніі 1596 года і ўз'яднанне з Рускай праваслаўнай царквой.

Манаграфія аб Львоўскім саборы 1946 г.

На саборы не прысутнічаў ніводзін грэкакаталіцкі біскуп,[1] і сабор ніколі не прызнаваўся Каталіцкай царквой.[2] УГКЦ і Каталіцкая царква называюць гэты сабор псеўдасаборам альбо ілжэсаборам.

Сам сабор быў інспіраваны КДБ СССР, які ўзяў курс на поўную ліквідацыю ўніяцкіх структур, якія разглядаліся як варожыя СССР сілы. Фармальна ініцыятарамі сабора з'явілася група ў складзе трох святароў: Гаўрыіла Костэльніка, Міхаіла Мельніка, Антонія Пельвецкага як прадстаўнікоў трох дыяцэзій Галіцкай мітраполіі: Львоўскай, Перамышльскай і Станіславаўскай. Нерухомая маёмасць ліквідаванай УКПЦ пасля сабора было перададзена ў «бязвыплатнае карыстанне» Рускай праваслаўнай царкве.

Наступствы для Беларусі правіць

Дэ-факта Львоўскі сабор прыпыніў дзейнасць уніяцкай царквы ў Беларусі больш чым на 40 год. Дэ-юрэ ніякага дачынення да Беларусі не меў.

Зноскі

  1. Львовский «собор» как зеркало церковного раздора
  2. Письмо Бенедикта XVI Верховному Архиепископу Киево-Галицкому кардиналу Любомиру Гузару