Любанскі бой — бой паміж 2-тысячным паўстанцкім атрадам Стэфана Грабоўскага і расійскімі войскамі каля мястэчка Любань у час Паўстання 1794 года. Атрад накіраваны Цэнтральнай дэпутацыяй Вялікага Княства Літоўскага ў рэйд па Мінскай губерні з мэтай актывізаваць там паўстанне. 4 верасня каля Любані паўстанцы сутыкнуліся з рэгулярнымі расійскімі войскамі князя Паўла Дзмітрыевіча Цыцыянава, былі акружаны і пасля бою капітулявалі. Рускія захапілі 250 палонных (у тым ліку Стэфана Грабоўскага) і 5 гармат.

Літаратура

правіць