Любань (Акцябрскі раён)
Лю́бань[2] (трансліт.: Liubań, руск.: Любань) — аграгарадок у Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр Любанскага сельсавета.
Аграгарадок
Любань
| ||||||||||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьРазмяшчэнне
правіцьЗа 23 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 227 км ад Гомеля, 23 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Транспартная сетка
правіцьТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.
Інфармацыя
правіцьПланіроўка складаецца з трох прамалінейных, паралельных паміж сабой вуліц мерыдыянальнай арыентацыі, да якіх на поўначы далучаецца просталінейная шыротная вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. У 1986 годзе пабудавана 50 мураваных хат, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС месцаў. Цэнтр сельскагаспадарчага ААТ «Бумажкова-Агра», малочнатаварная ферма, машынна-трактарны двор, зернесушыльны комплекс, 2 зернепляцоўкі. Лясніцтва, сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом народнай творчасці, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, комплексны прыёмны пункт, крама[3].
Гісторыя
правіцьПа пісьмовых крыніцах вядомая з XVII стагоддзя як паселішча ў Мінскім ваяводстве Вялікага княства Літоўскага. У XVIII стагоддзі ва ўладанні Крыштаповічаў. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі, у Бабруйскім павеце Мінскай губерні. У 1797 годзе Крыштаповіч здаў вёску ў арэнду шляхціцу М. С. Чапскаму. У XIX стагоддзі ў складзе маёнтка Любань, што належаў памешчыку Ваньковічу. На 1908 год у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета.
З 20 жніўня 1924 года цэнтр Любанскага сельсавета Парыцкага, з 28 чэрвеня 1939 года Акцябрскага, з 25 снежня 1962 года Светлагорскага, з 30 ліпеня 1966 года — адноўленага Акцябрскага раёнаў. Да 26 ліпеня 1930 года — у складзе Бабруйскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай абласцей. У 1930 годзе створаны калгас, працавалі цагельня, паравы млын, пільня, гамарня, сталярная майстэрня, цыркулярка.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны партызаны разграмілі ў вёсцы апорны пункт нямецкіх акупантаў. У красавіку 1942 года карнікі спалілі 5 двароў, забілі 85 жыхароў. У канцы 1943 года, калі савецкія войскі ўступілі ў Акцябрскую партызанскую зону, побач з вёскамі Майсееўка, Гадуні і Любань з 28 лістапада да 21 снежня існаваў прарыў у абароне нямецкіх войскаў шырынёй каля 10 км, вядомы як «Рудабельскія вароты». У баях каля вёскі і наваколлях у 1943-44 гадах загінулі 1100 салдат 28-й арміі і 7 партызан (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). Сярод пахаваных Героі Савецкага Саюза С. Дз. Ро́ман і В. М. Сідзельнікаў. Пры прарыве варожай абароны каля вёскі вызначыўся батальён на чале з маёрам П. С. Жукавым (удастоены звання Героя Савецкага Саюза). 71 жыхар загінуў на фронце.
Да Вялікай Айчыннай вайны ў склад Любанскага сельсавета ўваходзіла вёска Зімча, знішчаная нямецкімі акупантамі і не адноўленая.
Насельніцтва
правіцьКолькасць
правіць- 2011 год — 158 гаспадарак, 394 жыхары.
Дынаміка
правіць- 1795 год — 13 двароў, 65 жыхароў.
- 1897 год — 48 двароў, 347 жыхароў (паводле перапісу).
- 1908 год — 50 двароў, 408 жыхароў.
- 1917 год — 420 жыхароў.
- 1940 год — 148 двароў, 582 жыхары.
- 1959 год — 489 жыхароў (паводле перапісу).
- 1997 год — 190 гаспадарак, 507 жыхароў.
- 1999 год — 189 двароў, 480 жыхароў[4].
- 2004 год — 165 гаспадарак, 390 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Люба́нь
- ↑ Аграгарадок Любань Архівавана 28 кастрычніка 2011.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 394. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 14. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Любань (Акцябрскі раён)