Любар Нідэрле
Лю́бар Ні́дэрле (чэшск.: Lubor Niederle; 20 верасня 1865, г. Клатаві, Чэхія — 14 чэрвеня 1944) — чэшскі археолаг, этнограф і гісторык-славіст. Член Чэшскай акадэміі навук. Сын чэшскага філолага Індржыха Нідэрле.
Любар Нідэрле | |
---|---|
Lubor Niederle | |
![]() | |
Дата нараджэння | 20 верасня 1865[1][1][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 чэрвеня 1944[2][1][…] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Jindřich Niederle[d] |
Род дзейнасці | антраполаг, археолаг, даследчык дагістарычнай эпохі, педагог, preface author, этнограф, славіст |
Навуковая сфера | археалогія, этнаграфія, славістыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][5] |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Раман Якімовіч |
Член у | |
![]() |
Біяграфія Правіць
У 1887 годзе скончыў філасофскі факультэт Пражскага ўніверсітэта. У 1889 годзе быў слухачом лекцый па антрапалогіі і археалогіі ў Мюнхене, у 1889—1890 гадах працаваў у лабараторыях антрапалагічнай школы ў Парыжы, у 1893 годзе вывучаў археалагічныя калекцыі ў Варшаве, Кіеве, Цвяры. Працаваў прафесарам дагістарычнай археалогіі і этнаграфіі Пражскага ўніверсітэта (1898—1929). Заснавальнік і першы дырэктар Археалагічнага інстытута у Празе (1919—1924). Акрамя таго, з 1928 быў першым кіраўніком Славянскага інстытута ў Празе.
У 1907—1908 гадах займаў пасаду дэкана філасофскага факультэта ўніверсітэта. У 1927—1928 гадах — рэктар Карлава ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць Правіць
Займаўся першабытнай і антычнай, потым славянскай археалогіяй. У 1893 годзе выдаў кнігу «Чалавецтва ў дагістарычныя часы», дзе пададзена археалогія Еўропы ад палеаліту да сярэдневякоўя. У 1902—1934 апублікаваў шматтомную працу «Славянскія старажытнасці» (т. 1—З, 1902—1919; 2-я частка пад назвай «Культура старажытных славян», т. 1—З, 1911—1934). У 1931 выйшла праца Нідэрле «Кіраўніцтва па славянскай археалогіі», дзе падагульнены вынікі яго археалагічным даследаванняў.
Зноскі
- ↑ а б в г д Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ а б в Нидерле Любор // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ BillionGraves — 2011. Праверана 19 красавіка 2022.
- ↑ а б Studenti pražských univerzit 1882–1945
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 сакавіка 2015.
Літаратура Правіць
- Нідэрле Любар // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Любар Нідэрле
- Профіль Любара Нідэрле на афіцыйным сайце РАН