Любаўнянскі Град

Любаўнянскі Град (славацк.: Ľubovniansky hrad) — замак у Славакіі.

замак
Любаўнянскі замак
Ľubovniansky hrad
Любаўнянскі Град
Любаўнянскі Град
49°18′53″ пн. ш. 20°41′54″ з. д.HGЯO
Краіна  Славакія
Месцазнаходжанне Старая Любаўня, раён Стара Любаўня, Прэшаўскі край
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура[1]
Першае згадванне 1311
Дата заснавання XIII стагоддзе
Статус на рэстаўрацыі
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Месцазнаходжанне правіць

На паўночнай ускраіне Старой Любаўні: 49°18′53″ пн. ш. 20°41′54″ у. д.HGЯO

Гісторыя правіць

Замак узнік хутчэй за ўсё ў канцы XIII стагоддзя як памежная вартаўнічая крэпасць на гандлёвым шляху ў Польшчу. Па некаторых крыніцах яго пабудаваў у 1280 годзе польскі князь Баляслаў, зяць Белы IV. Упершыню ж замак згадваецца ў 1311 годзе. У 14121772 гадах замак быў нароўні з іншымі спішскімі гарадамі аддадзены Польшчы ў якасці закладу за каралеўскі доўг, дэ-юрэ застаючыся венгерскім, дэ-факта польскім. У 1553 годзе замак быў пашкоджаны вялікім пажарам, у 1555 годзе пачаў перабудоўвацца. У XVII стагоддзі замак быў пашыраны і зноў перабудаваны. У наш час замак рэстаўруецца. У замку знаходзіцца Любаўнянскі Музей.

Зноскі правіць

  1. https://data.gov.sk/dataset Праверана 26 сакавіка 2022.

Спасылкі правіць