Люблінскі трохвугольнік

Міжнародная арганізацыя
(Пасля перасылкі з Люблінскі трохкутнік)

Люблінскі трохвугольнік (літ.: Liublino trikampis, польск.: Trójkąt Lubelski, укр.: Люблінський трикутник) — трохбаковы рэгіянальны саюз для палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага супрацоўніцтва паміж Літвой, Польшчай і Украінай[1].

Люблінскі трохвугольнік
англ.: Lublin Triangle

     Краіны Люблінскага трохвугольніка

     Краіны ЕС і НАТА
Абрэвіятура LT,
TL,
ЛТ
Тып арганізацыі міжнародная арганізацыя
Афіцыйныя мовы літоўская,
украінская,
польская
Кіраўнікі
МЗС Літвы Лінас Лінкявічус
МЗС Польшчы Яцэк Чапутовіч
МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба
Заснаванне
заключэнне дэкларацыі паміж:
 Літва
 Польшча
 Украіна
28 ліпеня 2020
Член у  НАТА,
 Еўрапейскі Саюз
umcs.pl/pl/trojkat-lubel…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

28 ліпеня 2020 года ў Любліне (Польшча), была падпісана сумесная дэкларацыя міністраў замежных спраў Літвы, Польшчы і Украіны аб стварэнні фармату міжнароднай арганізацыі[1].

Ідэя стварэння такой арганізацыі належыць Адаму Чартарыйскаму, агучыў яе Вячаслаў Чарнавол[2].

Механізмы супрацоўніцтва правіць

Згодна з гэтай сумеснай дэкларацыяй Літвы, Польшчы і Украіны, кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў павінны рэгулярна праводзіць сустрэчы, у прыватнасці, у сферы шматбаковай дзейнасці і пры ўдзеле выбраных партнёраў. Яны таксама арганізуюць кансультацыі на ўзроўні кіраўніцтва міністэрстваў замежных спраў сваіх краін і ствараюць у гэтых міністэрствах пазіцыі па пытаннях супрацоўніцтва ў Люблінскім трохвугольніку[1].

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба запрасіў кіраўніка Міністэрства замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея на сустрэчу міністраў Люблінскага трохвугольніка[3].

Міжпарламенцкая асамблея правіць

Міжпарламенцкая асамблея Вярхоўнай Рады Ўкраіны, Сейму Літоўскай Рэспублікі, Сейма і Сэната Рэспублікі Польшча была створана ў 2005 годзе для наладжвання дыялогу трох краін у парламенцкім вымярэнні. Уступнае пасяджэнне Асамблеі адбылося 16 чэрвеня 2008 г. у Кіеве, Украіна. Асамблея мае камітэты па еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Украіны, гуманітарнага і культурнага супрацоўніцтва[4].

Аб’яднаная брыгада правіць

Літоўска-польска-ўкраінская брыгада была створана ў рамках трохбаковага супрацоўніцтва ў сферы абароны ў 2014 годзе. Забеспячэнне нацыянальнага ўкладу ў шматнацыянальныя ваенныя фарміраванні (Рэзервовыя пагадненні ААН, Баявыя тактычныя групы ЕС, Сілы рэагавання НАТА), а таксама ў міжнародныя аперацыі па падтрыманні міру і бяспекі пад эгідай ААН, Еўрасаюза, НАТА і іншых міжнародных арганізацый у сферы бяспекі на аснове мандата Савета Бяспекі ААН і ў выпадку зацвярджэння парламентамі краін-удзельніц[5].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б в (укр.) Спільна декларація міністрів закордонних справ України, Республіки Польща та Литовської Республіки щодо заснування «Люблінського трикутника». Міністерство закордонних справ України (28 липня 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2020. Праверана 2 серпня 2020.
  2.   Потрійний удар по Кремлю! Україна, Литва і Польща об‘єдналися у Люблінський трикутник
  3. (укр.) Кулеба запросив главу МЗС Білорусі на зустріч міністрів Люблінського трикутника. Укрінформ (1 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2020. Праверана 2 серпня 2020.
  4. (укр.) Двосторонні інституційні механізми. Міністерство закордонних справ України (4 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2020. Праверана 2 серпня 2020.
  5. (укр.) Підписано Угоду щодо створення спільної литовсько-польсько-української бригади. Міністерство оборони України (19 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2014. Праверана 2 серпня 2020.

Спасылкі правіць