Любоў Іванаўна Мазалеўская

актрыса, рэжысёр, педагог

Любо́ў Іва́наўна Мазале́ўская (12 (25) студзеня 1903, маёнт. Каўшова, цяпер Мастоўскі раён — 18 ліпеня 1964) — беларуская актрыса, тэатральны рэжысёр, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР.

Любоў Іванаўна Мазалеўская
Дата нараджэння 25 студзеня 1903(1903-01-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 ліпеня 1964(1964-07-18) (61 год)
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія актрыса, тэатральны рэжысёр, педагог
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР
IMDb ID 0610609
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Унучка Рыгора Мазалеўскага. Вучылася ў Скідальскім вучылішчы і Гродзенскай прыватнай гімназіі. У 1920 годзе, падчас польска-савецкай вайны, з адступаючай Чырвонай Арміяй з’ехала на ўсход. Скончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве (1926), працавала ў Тэатры імя Якуба Коласа (Віцебск) і Тэатры імя Янкі Купалы (Мінск), на кінастудыі, выкладала ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Арганізатар, галоўны рэжысёр (1956—1961, 1963—1964) Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача (Мінск).

Творчасць

правіць

Сярод тэатральных пастановак Л. Мазалеўскай: «Папараць-кветка» (1957) і «На хвалях Серабранкі» (1961) І. Козела, «Горад майстроў» Т. Габэ (1956), «У пошуках радасці» В. Розава (1958), «Даходнае месца» А. Астроўскага, «Пакуль вы маладыя» І. Мележа, «Закон Лікурга» паводле Т. Драйзера, «Аксамітны сезон» М. Пагодзіна, «Гардзячка» паводле Т. Ян і інш.

Знялася ў шэрагу карцін беларускай кінастудыі.

Фільмаграфія

правіць

«Шчасце» (сцэнарый В. Салаўёва, М. Таўбэ, рэжысёр А. Файнцымер) і інш.[1]

Ушанаванне памяці

правіць
  • З 1992 года прысуджаецца прэмія імя Л. І. Мазалеўскай ў галіне тэатральнага мастацтва.
  • 25 студзеня 2003 года ў паштовае абарачэнне ўведзена паштовая картка з арыгінальнай маркай, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Л. І. Мазалеўскай.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Мазале́ўская Любоў Іванаўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 454. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 505. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  • Календарыюм // «Czasopis» 01’2003;
  • Скідзель. 500 год у гісторыі / І. Барысаў, М. Дзелянкоўскі, А. Вашкевіч, Д. Люцік, Я. Лялевіч, С. Токць. — Гродна: Гродзенская абласная тыпаграфія, 2008. С. 87, 229.
  • Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мінск, 2003.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. Карчма — Найгрыш. — 751 с. — 10 000 экз.

Спасылкі

правіць