Любоў Абрамаўна Нардштэйн

Любоў Абрамаўна Нардштэйн (нар. 31 ліпеня 1942, г. Іркуцк) — беларускі архітэктар.

Любоў Абрамаўна Нардштэйн
Дата нараджэння 31 ліпеня 1942(1942-07-31) (81 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
сярэбраны медаль ВДНГ

Біяграфія правіць

Бацька Абрам Нардштэйн паходзіў з мястэчка Усвяты. Ён хацеў скончыць УДІК або стаць архітэктарам, але праз хваробу вачэй змяніў планы, падаўшы дакументы ў інстытут чыгуначнага транспарту. У Маскве ён пазнаёміўся з Т. І. Несцеравай, маці Любові, якая прыехала з Падмаскоўя паступаць у педагагічны інстытут[1].

Пасля Вялікай Айчыннай вайны бацькоў накіравалі спачатку ў г. Гродна, а затым у г. Баранавічы. У 1952 г. сям’я пераехала ў г. Мінск. Любоў Нардштэйн вучылася ў чыгуначнай школе № 26, дзе настаўнік малявання В. Вярсоцкі арганізаваў мастацкую студыю[1].

Скончыла ў 1960 годзе архітэктурнае аддзяленне БПІ. Студэнткай выязджала на практыку ў Маскву, Кіеў, Ленінград, ездзіла на эцюды паводле гарадоў «Залатога кольца», у Пскоў, Ноўгарад, дзе шмат малявалі[1]. Працавала ў праектных інстытутах «Белкамунпраект», «БелНДІдзіпрасельбуд» пад кіраўніцтвам мэтраў архітэктуры Г. Заборскага, Г. Бяганскай, Ю. Патапава1980 — галоўны архітэктар праектаў). З 1990 года — кіраўнік персанальнай творчай майстэрні[2].

Член Саюза архітэктараў з 1969 года.

Творчасць правіць

Асноўныя працы: адміністрацыйны будынак, гасцініца на 50 месцаў у пас. Крупіца Мінскага раёна (1973, у суаўтарстве), экалагічны цэнтр пас. Домжарыцы Лепельскага раёна (19741976, у суаўтарстве), эксперыментальныя жылыя дамы для Мінскага цяплічнага камбіната ў пас. Замасточча Мінскага раёна (19761977, у суаўтарстве), тыпавы праект школы на 320 месцаў (1982), навучальна-выхаваўчы цэнтр ВА «Нафтан» у пас. Міжрэчча (2002, у суаўтарстве), сацыяльна-бытавы цэнтр пас. Міжрэчча Полацкага раёна (2002, у суаўтарстве)[2]. Займалася тыпавым і эксперыментальным праектаваннем жылых і грамадскіх будынкаў, школ, дзіцячых садоў, малых архітэктурных формаў, у калгасах «Савецкая Беларусь», «Новы быт», жылыя дамы і клуб у калгасе «Прагрэс» і інш. (19661970), у Бярэзінскім біясферным запаведніку (1973—1986), генплан і жылая забудова паляўнічай гаспадаркі «Белавежская пушча» (19731978). Працуе ў вобласці ландшафтнай архітэктуры і добраўпарадкавання, у т.л. займалася праектаваннем комплексу паркаў у г. Віцебску, добраўпарадкаваннем пас. Каменюкі ў Белавежскай пушчы і інш[1].

Узнагароды правіць

Дыплом Усесаюзнага агляду-конкурсу творчых дасягненняў савецкай архітэктуры за жылы дом у саўгасе «Мінскі» (1973-74), сярэбраны медаль ВДНГ СССР (1980).

Сям’я правіць

Мае брата мастака Рыгора Абрамавіча Несцерава[1].

Зноскі

  1. а б в г д Снежная королева белорусской архитектуры
  2. а б Нордштейн Любовь Абрамовна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)

Літаратура правіць

  • Нордштейн Любовь Абрамовна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Нордштейн Любовь Абрамовна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)