Любоў Васілеўна Ракава

Любоў Васілеўна Ракава (15 красавіка 1948; вёска Сушчэўская Слабодка, Чавускі раён, Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі этнограф, кандыдат гістарычных навук, доктар гістарычных навук (2010), грамадскі дзеяч. Лаўрэат прэміі Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2008 года за ўдзел у напісанні дзесяцітомнага выдання «Беларусы».

Любоў Васілеўна Ракава
Дата нараджэння 15 красавіка 1948(1948-04-15) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера гісторыя, этналогія, этнаграфія, фалькларыстыка, краязнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (2010)
Альма-матар
Вядомая як гісторык, этнограф, збіральнік помнікаў матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў
Прэміі

Біяграфія

правіць

У 1950 годзе сям'я пераехала ў горад Чавусы, дзе яна ў 1966 годзе закончыла СШ № 2. З 1967—1972 гады — вучоба ў Магілёўскім педінстытуце на гістарычным факультэце. З 1968 года жыла і працавала ў Мінску. Працавала сакратаром віцэ-прэзідэнта АН БССР акадэміка К. І. Лукашова. З 1970 года працуе ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора Акадэміі навук Беларусі, спачатку малодшым навуковым супрацоўнікам, а з 1984 — старэйшым навуковым супрацоўнікам. У 1978 годзе паступіла ў аспірантуру па спецыяльнасці этнаграфія, абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме Быт і культура працуючай моладзі горада (1983). Потым займалася вывучэннем сям'і і сямейнага быта беларусаў. Па гэтай тэме апублікавала раздзел у калектыўнай манаграфіі Сям'я і сямейны быт беларусаў (1990).

Апублікавала звыш 40 работ у кнігах і часопісах, прысвечаных розным праблемам быта і культуры насельніцтва Беларусі і асабовую манаграфію Быт і культура гарадской моладзі, 1989 г.

Займаецца грамадскай дзейнасцю: чытае лекцыі, выступае па радыё і тэлебачынню з прапагандай лепшых народных традыцый.

Публікацыі

правіць
  • Ракава, Л. В. Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай вёсцы. — Мн.: Ураджай, 2000.
  • Ракава, Л. В. Традыцыйная сістэма выхавання // Адукацыя і выхаванне. — 1996. — № 2.
  • Ракава, Л. В. Этнапедагогіка сельскага насельніцтва Беларусі // Народная педагогіка беларусаў. — Мн. — 1996.
  • Бялявіна, В. М. Жаночы касцюм на Беларусі / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2007. — 350 с.
  • Праздники и обряды в Белорусской ССР // Бондарчик В. К., Бураковская Н. И., Ракова Л. В., Гурков В. С., Касперович Г. И., Мелешко А. А., Титов, В. С., Углик, И. Г.; Академия наук Белорусской ССР, Институт искусствоведения, этнографии и фольклора; [ред. д-р ист. наук В. К. Бондарчик] — Мн.: Наука и техника, 1988. — 301, [1] с.

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць