Любоў Міхайлаўна Янкоўская
Любоў Міхайлаўна Янкоўская (народжаная Ковенская, парт. псеўданім Уладка; 14 сакавіка 1901, г. Беласток — 18 лістапада 1978) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі[1].
Любоў Міхайлаўна Янкоўская | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Любоў Міхайлаўна Ковенская |
Дата нараджэння | 14 сакавіка 1901 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 лістапада 1978 (77 гадоў) |
Партыя | |
Член у | |
Род дзейнасці | палітык |
Месца працы |
Біяграфія
правіцьЧлен Кампартыі Польшчы з 1921 года. З 1922 года на падпольнай працы ў Заходняй Беларусі: сакратар Беластоцкага акруговага камітэту, Цэнтральнага жанаддзелу КПЗБ, Часовага сакратарыяту ЦК КПЗБ. Па працэсу 133-х прыгаворана да 7 гадоў турмы. З 1930 года ў СССР, у Выканкаме Прафінтэрна. З 1934 года зноў на падпольнай працы ў Заходняй Беларусі, член і кіраўнік Краявога сакратарыята ЦК КПЗБ (1935, 1937)[1].
У 1935 годзе ўзначальвала Камісію па вывучэнні Заходняй Беларусі пры АН БССР. На II з’ездзе КПЗБ (1935) абрана членам ЦК. З 1937 года ў СССР. З 1945 года ў ПНР, намеснік старшыні Цэнтральнай камісіі партыйнага кантролю ПАРП (да 1957 года)[1].