Любоў Канстанцінаўна Тарасюк

беларуская паэтка, літаратуразнавец
(Пасля перасылкі з Любоў Тарасюк)

Любоў Канстанцінаўна Тарасюк (руск.: Любовь Константиновна Тарасюк; 7 снежня 1953, в. Пінкавічы, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць — 16 чэрвеня 2006) — беларуская паэтэса, літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1980). Дацэнт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1986). Сябра праўлення Саюзу пісьменнікаў Беларусі (1981). Сябра Рады Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

Любоў Канстанцінаўна Тарасюк
Дата нараджэння 7 снежня 1953(1953-12-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 чэрвеня 2006(2006-06-16) (52 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнаўца, паэтка, пісьменніца
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук (1980)
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзілася Любоў Канстанцінаўна ў сям'і рабочых. Бацька, Канстанцін Міхайлавіч, працаваў рабочым, загадчыкам гаспадарчай часткі на розных прадпрыемствах Пінска, маці, Надзея Паўлаўна, — у пінскай гасцініцы. З залатым медалём скончыла Пінкавіцкую сярэднюю школу імя Якуба Коласа ў 1970 годзе. Значны ўнёсак у фармаванне светапогляду будучага навукоўца зрабіў настаўнік беларускай мовы і літаратуры, заснавальнік літаратурна-краязнаўчага музею Якуба Коласа ў Пінкавічах Іван Іосіфавіч Калоша[1].

Скончыла БДУ (1975) з чырвоным дыпломам[2]. З 1978 па 2005 год выкладала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на кафедры гісторыі беларускай літаратуры.

Уваходзіла ў Раду Таварыства беларускай мовы, праўленне Саюза пісьменнікаў і рэдакцыйную калегію літаратурнага часопісу «Маладосць». Узначальвала суполку філалагічнага факультэта Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (1991—2005)[3].

Літаратар, паплечнік Любові Тарасюк, Анатоль Шушко, так у інтэрв'ю Беларускаму Радыё Рацыя узгадаў студэнцкія гады:

  Яшчэ вучачыся на філфаку яе любімы настаўнік і падтрымшчык быў Ніл Сымонавіч Гілевіч - гэта бясспрэчна. Потым яна і засталася на кафедры беларускай літаратуры. Натура ў Любы была, яна была цягавітая, яна ўкінулася ў навуку. Нездарма яе першы зборнік вершаў быў выпушчаны куды пазней ужо, хаця яна ў студэнцкія гады магла выдаць паэтычны зборнік таму, што вершы ў яе цудоўныя, менавіта палесскія такія, разумныя, дасціпныя. Настолькі яна шукала слова, як паэт, яна магутная была б, кінулася ў навуку.  

Цяжкая і працяглая хвароба, з якой Любоў Тарасюк мужна змагалася, узяла верх. У 2005 годзе яна пакінула Мінск і вярнулася ў родныя Пінкавічы, дзе заўчасна памерла на 53-м годзе жыцця, 16 чэрвеня 2006 года. Пахавана на мясцовых могілках.

Творчасць правіць

Дэбют адбыўся ў 13 гадовым узросце (1966) ў газеце «Піянер Беларусі», але сама навукоўца лічыла за дэбют падборку вершаў, якія надрукавалі ў «Маладосці» праз 7 год (1973) [4].

Даследавала класічную і сучасную паэзію. Аўтар манаграфій «Вернасць вытокам: Фальклорныя традыцыі ў сучаснай беларускай паэзіі» (1985), «Мастацкія кірункі і плыні ў беларускай паэзіі ХІХ — пачатку ХХ ст.» (1999).

Стварыла звыш 200 навукова-метадычных прац для навучальных устаноў.

Творы правіць

  • «Смага ракі» (1983)
  • «Апалогія красы» (2003)

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі правіць