Адкрыць галоўнае меню

Любоў Міхайлаўна Янкоўская

(Пасля перасылкі з Любоў Янкоўская)

Любоў Міхайлаўна Янкоўская (народжаная Ковенская, парт. псеўданім Уладка; 14 сакавіка 1901, г. Беласток — 18 лістапада 1978) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі[1].

Любоў Міхайлаўна Янкоўская
Імя пры нараджэнні: Любоў Міхайлаўна Ковенская
Дата нараджэння: 14 сакавіка 1901(1901-03-14)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 18 лістапада 1978(1978-11-18) (77 гадоў)
Партыя:
Член у:
Род дзейнасці: палітык

БіяграфіяПравіць

Член Кампартыі Польшчы з 1921 года. З 1922 года на падпольнай працы ў Заходняй Беларусі: сакратар Беластоцкага акруговага камітэту, Цэнтральнага жанаддзелу КПЗБ, Часовага сакратарыяту ЦК КПЗБ. Па працэсу 133-х прыгаворана да 7 гадоў турмы. З 1930 у СССР, у Выканкаме Прафінтэрна. З 1934 зноў на падпольнай працы ў Заходняй Беларусі, член і кіраўнік Краявога сакратарыята ЦК КПЗБ (1935, 1937)[1].

У 1935 узначальвала Камісію па вывучэнні Заходняй Беларусі пры АН БССР. На II з'ездзе КПЗБ (1935) абрана членам ЦК. З 1937 у СССР. З 1945 у ПНР, намеснік старшыні Цэнтральнай камісіі партыйнага кантролю ПАРП (да 1957)[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Янковская Любовь Михайловна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 717-718. — 737 с.