Любча Георгіеўскі

Любча Георгіеўскі (макед.: Љубчо Георгиевски; нарадзіўся 17 студзеня 1966, Шціп, Югаславія) — македонскі палітык і паэт, прэм’ер-міністр Македоніі ў перыяд з 1998 па 2002 гады.

Любча Георгіеўскі
Спіс прэм'ер-міністраў Рэспублікі Македонія
1 лістапада 1998 — 15 верасня 2002
Папярэднік Branko Crvenkovski[d]
Vice President of the Republic of Macedonia[d]
27 студзеня 1991 — кастрычнік 1991
Нараджэнне 17 студзеня 1966(1966-01-17)[1][2] (58 гадоў)
Веравызнанне праваслаўе
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ва ўсходнемакедонскім горадзе Шціп у 1966 годзе. Яго бацькі мелі балгарскае паходжанне. Вышэйшую адукацыю атрымаў ва Універсітэце Святых Кірылы і Мяфодзія ў Скоп’е. У 1988 годзе выйшла яго яго кніга вершаў «Апакаліпсіс». У 1991 з’явіўся новы зборнік вершаў — «Гарады».

Георгіеўскі стаў першым лідарам партыі ВМРО-ДПМНЕ, з моманту яе стварэння ў 1990 годзе да мая 2003 года. З восені 1991 года актыўна падтрымліваў барацьбу Славеніі і Харватыі за выхад са складу СФРЮ. У перыяд з 1998 па 2002 год быў прэм’ер-міністрам Рэспублікі Македоніі. У 1999 годзе Любча Георгіеўскі быў уключаны ў Кніга рекордаў Гінеса як самы малады прэм’ер-міністр. На момант уступлення на пасаду яму было 32 гады. У маі 2001 года кароткі час выконваў абавязкі міністра абароны.

14 ліпеня 2006 года Любча Георгіеўскі атрымаў балгарскае грамадзянства на падставе балгарскага паходжання яго бацькоў[3].

Любча Георгіеўскі выступіў з рэзкім асуджэннем дарагога манументальнага праекта «Скоп’е-2014», назваўшы гэта «Балканскім Дыснэйлэндам».

Зноскі

  1. Lubczo Georgiewski // MAK
  2. Ljubco Georgievski // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Балгарскі пашпарт Любча Георгіеўскага (балг.)

Спасылкі правіць