Любэшыў
Любэшы́ў (укр.: Любешів), або Любяшоў — пасёлак гарадскога тыпу ва Украіне, на рацэ Стаход. Адміністрацыйны цэнтр Любэшыўскага раёна Валынскай вобласці. Насельніцтва 5600 чал. (2024). Знаходзіцца за 138 км ад Луцка, за 50—60 км ад чыгуначных станцыяў Маневічы і Камень-Кашырскі. Праз мястэчка праходзіць аўтамабільная дарога Р14 да міжнароднага пункту пропуску Дольск на беларуска-ўкраінскай граніцы. Мястэчка гістарычнай Піншчыны.
Любэшыў
Любешів
| ||||||||||||||||||||||||||
Назва
правіцьТапонім «Любэшыў», або «Любяшоў», напэўна, утварыўся ад славянскай асновы «люб»[1]. Паводле падання, заснавальнікам паселішча на месцы цяперашняга мястэчка ў XV ст. быў паляўнічы Любаш, які служыў тураўскаму баярыну Верлі. У Верлі была дачка Ядвіга, якую ён хацеў выдаць за кагосьці з Сапег, але Ядвіга збегла з Любашам, яны пасяліліся сярод лясоў і балот на беразе невялікай рэчкі[2].
У часы валодання мястэчкам князёў Дольскіх яно часцей звалася Новым Дольскам (Стары Дольск цяпер месціцца каля граніцы з Беларуссю).
Гісторыя
правіцьУпершыню згадваецца як маёнтак Любяшоў у Літоўскай метрыцы пад 18 верасня 1484 года. Пад 1516 годам паселішча значыцца ў судовым дакуменце «Пастанова па скаргах княгіні Пятрухны Глінскай і яе сястры Варвары Станковіч на іх зяця Юрыя Рачка, суддзю Бельскага, які ўхіляецца ад падзелу Любяшова і іншых маёнткаў, што засталіся па іх маці»[2]. У 1547 годзе мясцовасць перайшла да Льва Абразцова. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Любяшоў у складзе Пінскага павета Берасцейскага ваяводства[2]. У 1653 годзе мястэчка спалілі татары.
У 1686 годзе князь Ян Караль Дольскі заснаваў у Любяшове калегіум піяраў, які стаў значным адукацыйным цэнтрам эпохі асветніцва. Калегіум прымаў не толькі шляхецкіх дзяцей, але і сялян, каталікоў, праваслаўных, пратэстантаў і іўдзеяў. У 1693 годзе кароль і вялікі князь Ян Сабескі надаў мястэчку магдэбургскае права[2][3].
У 1753—1758 годах у Любяшоўскім піярскім калегіуме навучаўся Тадэвуш Касцюшка. У 1788 годзе ў калегіюме навучалася 75 юнакоў[4]. У 1756 годзе уладальнікам мястэчка стаў Ян Антоній Чарнецкі, які разам з сваёй жонкай Феліцыянай заснаваў тут кляштар капуцынаў. 5 мая 1756 года ў мястэчка прыбылі першыя манахі-капуцыны.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Любяшоў у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Пінскага павета Мінскай губерні. У 1817 годзе кляштар капуцынаў моцна пацярпеў ад пажару. У 1826 годзе расійскія ўлады ператварылі піярскі калегіум у павятовае вучылішча[5]. У 1832 годзе па здушэнні паўстання 1830-1831 гадоў царскія ўлады скасавалі кляштар капуцынаў. Да 1842 года ў Любяшове рэгулярна праводзілася 3 кірмашы, пазней — 4[6].
Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Любяшоў у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтр гміны Пінскага павета Палескага ваяводства. У 1935 годзе ў мястэчку пачаў дзейнічаць кляштар капуцынаў усходняга (славянскага) абраду, які размясціўся ў колішніх піярскіх мурах.
У 1939 годзе ўлады СССР перадалі Любэшыў у склад УССР, дзе з 1940 ён цэнтр раёна. У 2-ю сусветную вайну з 29 чэрвеня 1941 да 5 сакавіка 1944 года мястэчка пад нямецкай акупацыяй.
-
Касцёл піяраў, 1915
-
Агульны выгляд, 1917
-
Касцёл піяраў, 1929
-
Аднаўленне кляштару піяраў, 1929
-
Брама сядзібы Чарнецкіх, 1929
-
Колішняя царква-мураўёўка, 1930-я
-
Касцёл піяраў, алтар
-
Касцёл піяраў, інтэр'ер
Насельніцтва
правіцьТурыстычная інфармацыя
правіцьСлавутасці
правіць- Калегіум піяраў (1753—1758)
- Касцёл Святога Францішка і кляштар капуцынаў (1756—1758)
- Сядзіба Чарнецкіх, брама (XVIII ст.)
Страчаная спадчына
правіць- Касцёл піяраў (XVIII ст.; зруйнаваны пасля 1978)
- Царква Праабражэння Гасподняга (XIX ст.)
Вядомыя асобы
правіцьУраджэнцы
правіць- Тарас Міхалік (нар. 1983) — украінскі футбаліст
- Вячаслаў Наўроцкі (нар. 1956) — украінскі праўнік
Жыхары
правіць- Уладзіслаў Борзабагаты (1831—1886) — рэвалюцыянер-дэмакрат, мемуарыст
- Тадэвуш Касцюшка (1746—1817) — палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік паўстання 1794 года і ўдзельнік вайны за незалежнасць ЗША; нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША
- Нікан Наўмовіч (1903—1983) — беларускі святар, рэпрэсаваны
Цікавыя факты
правіць- Метрычныя кнігі тутэйшай царквы Праабражэння Гасподняга за 1840—1859 знаходзяцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі
Зноскі
- ↑ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 216.
- ↑ а б в г Уладзімір Міхневіч. На паўднёвых рубяжах Княства — Любяшоўшчына // «Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё», 5 верасня 2009.
- ↑ а б Бірюліна О. 525 годів від часу першої писемної згадки про смт. Любешів (1484) Волинської області // Календар знаменних і пам'ятних дат Волині на 2009 рік. — Луцьк, 2008. — С. 140—143.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005, с. 230.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005, с. 231.
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 122.
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 379.
Літаратура
правіць- Самусік А. Любяшоўскі піярскі калегіум // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 230—231. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Lubieszów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. S. 412.
- Бущик П. Любешівщина. Історично-краєзнавчий нарис. — Луцьк, ВОРВП «Надстир'я», 1996. ISBN 966—517-075-9.
- Кравчук П. Книга рекордів Волині. — Любешів: «Ерудит», 2005. ISBN 966—361-079-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Любэшыў