Любіна Гайдук-Велькавіч

Лю́біна Га́йдук-Ве́лькавіч, іншы варыянт прозвішча — Га́йдук-Ве́лькавічава, народжаная Шэ́нец (в.-луж.: Lubina Hajduk-Veljković, Lubina Hajduk-Veljkovićowa, Šěnec, 1976, Баўтцэн, ГДР) — лужыцкая пісьменніца, паэт, драматург і перакладчык. Піша на верхнялужыцкай мове.

Любіна Гайдук-Велькавіч
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні в.-луж.: Lubina Šěnec
Дата нараджэння 1976[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Franc Šěn[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца
Мова твораў верхнялужыцкая
lubina-hajdukowa.de

Пасля заканчэння сербскай гімназіі ў Баутцене паступіла ў Лейпцыгскі універсітэт, у якім вывучала сарабістыку і гісторыю.

Літаратурная творчасць правіць

Піша кнігі для дзяцей, вершы, тэатральныя творы, аповесці і апавяданні на верхнялужыцкай мове. У 2006 годзе выдала дэтэктыў «Pawčina złósće».

Пераклала на верхнялужыцкую мову творы Федэрыка Гарсія Лоркі, Чарльза Дзікенса, Торнтана Ўайлдара, Карла Гальдоні і Міра Гаўрана.

У 2017 годзе ўдастоена спецыяльнай узнагароды прэміі імя Якуба Чышынскага «за выдатны ўклад у развіццё сучаснай сербалужыцкай літаратуры і распрацоўку лінгвістычных вучэбна-выхаваўчых дапаможнікаў».

Дачка сербалужыцкага літаратурнага гісторыка і бібліёграфа Франца Шэна.

Сачыненні правіць

  • Prěnje jejko, зборнік вершаў, 1998;
  • Pjatk haperleje, зборнік вершаў, 1998;
  • Wurywanki, п'еса, 2001;
  • Ćipka w lěsu, дзіцячая кніга, 2004;
  • Pawčina złósće, дэтэктыў, 2006;
  • Dyrdomdej mjez swětami — pola androidow, камедыя, 2007;
  • Juliana, дзіцячая кніга, 2007;
  • Cuze zynki, зборнік апавяданняў, 2009;
  • W putach Čorneho pana, раман-фэнтэзі, 2011.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

Спасылкі правіць