Людас Іонавіч Румбуціс
Лю́дас Іо́навіч Румбу́ціс (літ.: Liudas Rumbutis; нар. 24 лістапада 1955, Цяльшэй) — савецкі футбаліст, абаронца і паўабаронца. Майстар спорту СССР (1980).
Поўнае імя | Людас Іонавіч Румбуціс | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
24 лістапада 1955[1] (68 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
СССР Беларусь |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 183 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Скончыў БДУФК у 1983 годзе. Гуляў за вільнюскі «Жальгірыс» і мінскае «Дынама». У вышэйшай лізе правёў 137 гульняў, забіўшы 6 мячоў. Чэмпіён СССР 1982 года. Бронзавы прызёр чэмпіянату СССР 1983 года.
Па заканчэнні кар’еры футбаліста працаваў у беларускіх клубах на розных пасадах.
Кар’ера
правіцьНарадзіўся 24 лістапада 1955 года ў горадзе Цяльшэй. Займацца футболам пачаў у мясцовай ДЮСШ (першы трэнер — Міндаўгас Сабецкас), якую скончыў у 1971 годзе. Першым прафесійным клубам для Румбуціса стаў «Жальгірыс» (1974—1975), затым ён перайшоў у мінскае «Дынама» (1976—1986), у якім і скончыў сваю кар’еру іграка.
У часы СССР дасягнуў звання майстра спорту. Стаў чэмпіёнам СССР у 1982 годзе, атрымаў бронзу ў 1983 годзе. У вышэйшай лізе чэмпіянатаў СССР правёў 137 гульняў, забіў 3 галы.
У 1983 годзе Румбуціс скончыў БДУФК.
З 1999 да ліпеня 2000 года Румбуціс працаваў другім трэнерам нацыянальнай зборнай Літвы. У розныя часы выконваў функцыі спартыўнага дырэктара ў мінскіх клубах «Дынама» і «Партызан».
У лютым 2017 года зацверджаны на пасадзе галоўнага трэнера маладзёжнай зборнай Беларусі[2]. Пад яго кіраўніцтвам зборная 1996 года нараджэння і маладзей не здолела трапіць на чэмпіянат Еўропы 2019, заняўшы чацвёртае месца ў адборачнай групе. У лістападзе 2018 года пакінуў пасаду трэнера зборнай.
Зноскі
- ↑ Lyudas Rumbutis // Transfermarkt — 2000.
- ↑ Людас Румбутис утвержден на должность главного тренера молодежной сборной Беларуси (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)