Людвіг Пятровіч Асецкі
Лю́двіг Пятро́віч Асе́цкі (9 мая 1929, в. Продзвіна, Бабруйскі раён — 9 лістапада 2005, Мінск) — беларускі графік. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1981)[1].
Людвіг Пятровіч Асецкі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 9 мая 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 лістапада 2005 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | графіка |
Вучоба | |
Вядомыя працы | «Падполле Мінска», «Вызваленне», «Нашчадкі Крывіцкай пагоні» |
Уплыў | Канстанцін Міхайлавіч Касмачоў, Галіна Міхайлаўна Ізергіна, Сямён Пятровіч Герус, Віталь Канстанцінавіч Цвірка, Аляксандр Пятровіч Мазалёў і Павел Канстанцінавіч Любамудраў |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
![]() |
Біяграфія
правіцьУ 1947—1950 навучаўся ў Мінская мастацкай вучэльні ў К. М. Касмачова, Г. М. Ізергіной, у 1954—1960 — Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце ў С. П. Геруса, В. Цвіркі, А. Мазалёва, П. Любамудрава. Ад 1960 года ўдзельнік мастацкіх выстаў. Выкладаў у БДТМІ (1962—1967). Старшыня Мастацкага фонду БССР (1968—1971).
Член Саюза мастакоў Беларусі ад 1967.
Творчасць
правіцьПрацуе ў галіне станковай і кніжнай графікі, манументальнага жывапісу. Яго творам уласцівыя арыгінальныя кампазіцыйныя рашэнні, энергічная падача пластычнай формы[1].
Творы прысвечаныя сучаснасці і гісторыі краіны: серыі «Кастрычніцкія дні ў Беларусі» (1960), «Горад будуецца» (1963), «Смаргонь 1905 год» (1967); «Падполле Мінска» («1941 год», «Да зброі», «Звязда», «Аднагалосна», 1968), «Будні Ваенна-марскога флоту» (1969), «Па матывах трылогіі Я. Коласа „На ростанях“» (1973), «Жодзіна» (1976), «Балада пра Лаўскі бой» (1979), «Прыпяцкія мелодыі» (1981).
Асноўныя графічныя серыі, выкананыя ў тэхніцы тэмперы: «Ад родных ніў» (1981), «БелАз» (1982), «Нашчадкі Крывіцкай пагоні» (1995). Серыі «Славацкія матывы» (1983), «Мір планеце» (1986—1987), «Замкнёнасць кола» (1993—1994), «Квадрат Чарнобыля» (1996) — выкананыя ў тэхніцы сухая іголка, меца-тынта.
Для станковых прац характэрныя арыгінальныя кампазіцыйныя вырашэнні, абвостраная, амаль гратэскавая выразнасць малюнка, святлоценявыя кантрасты. Працуе ў галіне манументальнага мастацтва: роспісы «Абарона Сталінграда» (1971) у Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, «Кастрычнік у Беларусі» (1977) у Літаратурным музеі Я. Купалы ў Мінску, «Перамога» (1974) ў гісторыка-краязнаўчым музеі ў г. п. Карэлічы, «Асьветнікі Беларусі» (1989—1990)[1].
Асецкі стварыў ілюстрацыі да кніг «Мы раскажам пра Мінск» (1964), «Людзі на балоце» (1968) і «Подых навальніцы» (1970) І. Мележа і іншыя[1]. За мастацкае афармленне кнігі «Мы раскажам пра Мінск» яму прысуджаны дыплом Усесаюзнага конкурсу на лепшую кнігу [2].
З нагоды 90-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча Л. Асецкі распачаў працу над серыяй «Ад родных ніў» (1981 г.). Тры аркушы — «У завіруху», «Слуцкія ткачыхі», «Зорка Венера» — экспанаваліся на рэспубліканскай выставе, прысвечанай творчасці паэта[3].
Персанальная выстаўка «Людвіг Асецкі. Хроніка жыцця. Летапіс краіны», прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння мастака, працавала ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі з 21.12.2018 па 27.01.2019[4].
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Літаратурным музеі імя Я. Купалы, Беларускім музеі Вялікай Айчыннай вайны, музей сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава.
Узнагароды
правіць- Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1981)
- Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу на лепшую кнігу за афармленне выдання «Мы раскажам пра Мінск»
- 2 верасня 2003 года ўзнагароджаны медалем Францыска Скарыны[5]
Зноскі
- ↑ а б в г Асецкий Людвиг Петрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 32. — 737 с..
- ↑ https://socrealizm.com.ua/gallery/artist/asetskii-lp-1929
- ↑ Асецкі Людвіг Пятровіч(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2014. Праверана 28 мая 2012.
- ↑ Людвіг Асецкі. Хроніка жыцця. Летапіс краіны Архівавана 28 снежня 2018.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь № 374 «О награждении Л. П. Асецкого медалью Франциска Скорины»(недаступная спасылка) (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 год, № 101, 1/4885)
Літаратура
правіць- Людвіг Пятровіч Асецкі // Бел. энцыкл.: У 18 т. Т. 2. — Мн., 1996. — С. 28.
- Людвіг Пятровіч Асецкі // Энцыкл. літ. і мастацтва Беларусі. — 1984. — Т. 1. — С. 203.
- Людвіг Пятровіч Асецкі // Бел. саюз мастакоў: энцыкл. давед. — Мн., 1998. — С. 30.
- Людвиг Петрович Асецкий // Художники Советской Белоруссии. — Мн., 1976. — С. 25.
- Людвиг Петрович Асецкий // Художники народов СССР: биобиблиогр. словарь. — М., 1970. — Т. 1. — С. 215.
- Людвіг Пятровіч Асецкі // Беларуская станковая графіка / Аўт.-склад. В. Ф. Шматаў. — Мн.: Беларусь, 1978. — С. 244.
- Асецкі Людвіг Пятровіч // Памяць. Бабруйскі раён. — Мн., 1998. — С. 552.
- Василевский П. Чтобы идти. Творчество Людвига Асецкого в констексте эпохи и времени // Беларусь. — 1999. — № 9. — С. 18-19.
- Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг./ Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома В. І. Жук. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — 375 с.: іл
- 9 мая — 70 год з дня нараджэння Л. П. Асецкага, мастака // Новыя кнігі. — 1999. — № 1. — С. 14-16.
- Дробов Л. Н. Живопись Советской Белоруссии. — М.: Вышэйш. школа, 1979. — 301 с.
- Карэліна, М. Пясняр Бацькаўшчыны: графіка Людвіга Асецкага // Родн. слова. — 2004. № 5. — С. 55-56.
- Крэпак Б. «Брава, Людвіг!»: (пра выставу Л.Асецкага) // Культура. — 1999. — 12-18 чэрв. (№ 21). — С. 9.
- Фатыхава Г. Графік і ілюстратар былой эпохі // ЛІМ. — 1999. — 23 ліп. (№ 29-30). — С. 14.
- Шматаў В. Людвіг Асецкі. — Мн.: Беларусь, 1983. — 62 с.
Спасылкі
правіць- Ими гордится Бобруйщина АСЕЦКІ ЛЮДВІГ ПЯТРОВІЧ Архівавана 14 ліпеня 2011.
- Асецкі Людвіг Пятровіч(недаступная спасылка)
- Да 80-годдзя з дня нараджэння(недаступная спасылка)
- Дзе ёсць ісціна? Архівавана 29 лістапада 2014.