Людвіг Вюртэмбергскі

Прынц Людвіг Фрыдрых Аляксандр Вюртэмбергскі (ням.: Ludwig (Louis) Friedrich Alexander von Württemberg; 30 жніўня 1756 — 20 верасня 1817) — другі сын герцага Фрыдрыха Яўгена Вюртэмбергскага, брат імператрыцы Марыі Фёдараўны.

Людвіг Вюртэмбергскі
Ludwig Friedrich Alexander von Württemberg
Louis von Württemberg (1756-1817).jpg
Людвіг Вюртэмбергскі ў 1800 годзе
Armoiries duché de Wurtemberg 1733.svg
Сцяг прынц Вюртэмбергскі
1756 — 1817
Нараджэнне 30 жніўня 1756(1756-08-30)[1][2][3]
Смерць 20 верасня 1817(1817-09-20)[1][2][3] (61 год)
Месца пахавання
Род Вюртэмбергскі дом
Імя пры нараджэнні ням.: Ludwig Friedrich Alexander von Württemberg
Бацька Фрыдрых Яўген[d]
Маці Фрыдэрыка Даратэя Сафія Брандэнбург-Шведцкая[d]
Жонка Марыя Віртэмберская[d][5] і Henriette of Nassau-Weilburg[d][5]
Дзеці Duke Adam of Württemberg[d], Duke Alexander of Württemberg[d], Duchess Elisabeth Alexandrine of Württemberg[d], Pauline Therese of Württemberg[d], Duchess Amelia of Württemberg[d] і Duchess Maria Dorothea of Württemberg[d]
Дзейнасць прынц, ваенны
Ваенная служба
Краіна Рэч Паспалітая
Прусія
Расійская імперыя
Род войскаў кавалерыя
Званне генерал-лейтэнант ВКЛ
прускі генерал-фельдмаршал
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага ордэн Святога Аляксандра Неўскага ордэн Чорнага арла ордэн Чырвонага арла
Commons-logo.svg Людвіг Вюртэмбергскі на Вікісховішчы

Першапачаткова паступіў на прускую вайсковую службу і дасягнуў чыну генерал-маёра. У 1784 годзе ажаніўся з Марыяй Чартарыйскай (дачкой польскага князя Адама Казіміра Чартарыйскага), прызначаны галоўнакамандуючым літоўскай арміяй, у 1790 годзе атрымаў чын генерал-лейтэнанта. У вайне супраць Расіі 1792 года паводзіў сябе пасіўна, паказваў сябе хворым, адмовіўся ваяваць супраць расійскіх войскаў і пакінуў армію (у 1793 годзе яго жонка падала на развод і сышла ў манастыр).

У 1798 годзе ажаніўся другі раз з прынцэсай Генрыэтай Насау-Вайльбургскай; адна ўнучка прынца па матчынай лініі — Аляксандра Іосіфаўна, праўнучка — Марыя Тэкская, жонка брытанскага караля Георга V.

Ад прускага караля атрымаў ганаровае званне генерал-фельдмаршала, дзякуючы сваёй сястры, Марыі Фёдараўне — жонцы расійскага імператара Паўла I (кіраваў у 1796—1801) паступіў на рускую службу і прызначаны губернатарам Рыгі.

У 1807 годзе вярнуўся ў Вюртэмберг, прызначаны камандуючым гвардыяй і войскамі ў Вюртэмбергу.

ДзеціПравіць

Ад першага шлюбу (1784—1793) з Марыяй Чартарыйскай:

  • Адам (16 студзеня 1792—27 ліпеня 1847)

Ад другога шлюбу з Генрыэтай Насау-Вальбургскай:

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132356716 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 Lundy D. R. Ludwig Friedrich Alexander Herzog von Württemberg // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Prinz von Württemberg Ludwig Friedrich Alexander // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132356716 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. 5,0 5,1 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

СпасылкіПравіць