Людвіг Мінкус
Лю́двіг Мі́нкус (ням.: Ludwig Minkus, поўнае імя Алаізій Людвіг Мінкус; 23 сакавіка 1826, Вена — 7 снежня 1917, Вена) — аўстрыйскі кампазітар, дырыжор, педагог і выканаўца.
Людвіг Мінкус Ludwig Minkus | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Алаізій Людвіг Мінкус |
Дата нараджэння | 23 сакавіка 1826[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 17 снежня 1917 (91 год) ці 7 снежня 1917[1][2][4] (91 год) |
Месца смерці | |
Краіна |
![]() ![]() |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, дырыжор, харэограф, скрыпач, музыкант, інструменталіст |
Інструменты | скрыпка |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Па нацыянальнасці чэх (паводле іншых звестак — паляк). Музычную адукацыю атрымаў у Вене. Працаваў пераважна ў Расіі. У 1853—1855 гадах капельмайстар хатняга аркестра князя М. Б. Юсупава ў Пецярбургу, у 1861—1812 гадах саліст аркестра Вялікага тэатра(руск.) бел. ў Маскве, з 1862 года адначасова інспектар балетнай музыкі маскоўскіх тэатраў, у 1872—1890 гадах кампазітар балетнай музыкі пры Дырэкцыі імператарскіх тэатраў у Пецярбургу. У 1866—1872 гадах прафесар Маскоўскай кансерваторыі. Пасля 1890 года жыў у Вене.
ТворчасцьПравіць
Аўтар каля 20 балетаў, у т.л. «Фіямета, або Перамога кахання» (паст. 1864), «Паліта» (паст. 1864, разам з Э. Дэльдэвезам), «Ручай» (паст. 1866, з Л. Дэлібам), «Дон Кіхот(руск.) бел.» (паст. 1869), «Камарго» (паст. 1872), «Баядэрка» (паст. 1877), «Млада» і «Дачка снягоў» (паст. абодва 1879), «12 эцюдаў» і інш. п'ес для скрыпкі. Яго лепшыя балеты вызначаюцца меладычнай, яскрава танцавальнай, рытмічнай музыкай.
«Вялікае класічнае па» з «Паліты», «Дон Кіхот», «Баядэрка» і класічны акт «Цені» з яе неаднаразова ставіліся ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120442779 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Ludwig Minkus // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 4,2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Людвіг Мінкус
- Людвіг Мінкус у ВСЭ
- Людвіг Мінкус(англ.) на сайце Allmusic